Часопіс “Праваслаўе”

Пропаведзь а. Фёдара Крываноса за Божай Літургіяй 12 снежня 1999 г.

У імя Айца, і Сына, і Святога Духа!
 
Сёння Беларуская Праваслаўная Царква яўляе вялікую ўрачыстасць, праслаўляючы з ліку мясцовашанаваных святых 23-х новамучанікаў, што неслі крыж свайго служэння за веру ў Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста ў Мінскай епархіі ў XX ст. і былі забітыя. Акт праслаўлення гэтых новамучанікаў з‘яўляецца лепшым сведчаннем таго, што Праваслаўная Царква ў Беларусі, нягледзячы на цяжкасці, перажытыя ў недалёкім мінулым, і праблемы сённяшнія, па-ранейшаму напоўнена благадаці Божай і здольна несці людзям святло Дабравесця Хрыстовага. “І святло ў цемры свеціць, і цемра ахінула яго” (Ін. 1:5).
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11