Часопіс “Праваслаўе”

Архімандрыт Лявонцій Карповіч: “старое” і “новае” ў гісторыі ўсходнеславянскага прапаведніцтва

У айчыннай гамілетыцы трывала зацвердзілася і існуе ўжо больш за стагоддзе наступная перыядызацыя: XI-XII стт. — “залаты век” усходнеславянскай пропаведзі (Іларыён Кіеўскі, Феадосій Пячэрскі, Кірыла Тураўскі, Серапіён Уладзімірскі); XIII-XIV стт. — “заняпад жанру”; XVI-XVII стт. — “адраджэнне і росквіт” пропаведзі (Кірыл Транквіліён Стаўравецкі, Стэфан Зізаній, Іанікій Галятоўскі, Лазар Барановіч і інш.). Продолжить чтение

Да кананІзацыІ праведнага айца Іаана Кармянскага (Гашкевіча)

У цяперашнія нялёгкія часы Гасподзь праславіў і папоўніў сабор малітвеннікаў за нашу зямлю яшчэ адным сваім угоднікам. 31 мая 1998 г. у Сабор Беларускіх Святых увайшоў святы праведны Іаан Кармянскі (Гашкевіч). Продолжить чтение

Станаўленне і эвалюцыя прававых і палітычных поглядаў архіепіскапа Георгія Каніскага

Дзейнасць беларускага праваслаўнага архіепіскапа Георгія Каніскага прыйшлася на складаны перыяд у гісторыі нашай Бацькаўшчыны. У XVIII ст. Беларусь знаходзілася ў складзе канфедэратыўнай Рэчы Паспалітай — дзяржавы, стан якой характарызаваўся ўнутранымі супярэчнасцямі і пастаяннай пагрозай знешняй агрэсіі з боку імперскіх суседзяў. Рэлігійны фактар, а, дакладней, фактар міжканфесійных узаемадачыненняў актыўна ўплываў на ўсе сферы грамадскага жыцця Рэчы Паспалітай. Продолжить чтение

Жыццяпіс архіепіскапа Адэскага і Херсонскага НІканора (А.І. Браўковіча)

Філасофская творчасць архіепіскапа Ніканора (Аляксандра Іванавіча Браўковіча), віднага царкоўнага іерарха, яскравага прапаведніка і самабытнага рэлігійнага філосафа 2-й паловы XIX ст., належыць да той традыцыі ўсходне-славянскай культуры, якая доўгі час была закрыта для даследаванняў. Яго імя аказалася вымушана забытым і, мяркуючы па водгуках яго сучаснікаў, — забытым несправядліва. Продолжить чтение

Віроўскі манастыр

Асфальтаванай дарогаю мы выязджаем з Драгічына ў кірунку Варшавы. Маляўнічыя, узгоркавыя мясціны сведчаць пра блізкасць Буга. А вось і сама рака — панурая і шырокая, непадступная, на першы погляд. Па доўгім мосце мы пераязджаем на левы, вышэйшы, парослы дрэвамі і хмызняком, бераг. Гэта ўжо недалёка. Першая дарога, што паварочвае пад вострым вуглом управа, прыводзіць нас да мэты. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11