Часопіс “Праваслаўе”

Праваслаўная абраднасць: метафізіка таінстваў

Праваслаўную абраднасць (па-за літругіяй і кананічнымі гадзінамі) можна падзяліць на дзве выразныя групы:
1. Абрады і асвячэнні, якія выступаюць у праваслаўных літургічных кнігах (галоўным чынам у “Еўхалагіёне” —“Трэбніку”, а таксама ў “Мінеі”, “Трыёдзі” і ў іншых кнігах), г. зн. дзеянні выключна літургічныя.
2. Народыя звычаі (фальклор), не ўстаноўленыя царквой, звязаныя з паасобнымі святамі і практыкай посту ў Праваслаўі (…). Продолжить чтение

Асноўныя ідэі праваслаўнага пастырства

Для таго, каб вызначыць асноўныя ідэі праваслаўнага пастырства, неабходна вызначыць некаторыя паняцці. Вядомая думка а.Паўла Фларэнскага пра тое, што хрысціянства, царкоўнасць — гэта жыццё, а не пэўны светапогляд альбо сістэма поглядаў. “Густ праваслаўны, праваслаўнае аблічча адчуваецца, але не падлягае арыфметычнаму ўліку; праваслаўе паказваецца, але не даказваецца”. Продолжить чтение

Біблія і медыцына

Вельмі складана супастаўляць медыцыну нашых дзён з біблейскімі часамі. Складанасць не толькі ў супастаўленні біблейскай тэрміналогіі з сучаснай міжнароднай класіфікацыяй хваробаў, але і ў псіхалогіі ўспрыняцця1 . Нягледзячы на гэта, погляд Бібліі на медыцыну для нас усё-такі вельмі важны: ён арыенцір для веруючага чалавека. Чаму цяпер, калі шэраг хваробаў знік, напрыклад, воспа, на змену ім прыйшлі іншыя, напрыклад, СНІД. Продолжить чтение

Беларуская мова і Царква ў гістарычным і актуальным змесце

Улічваючы як значнасць самой праблемы, так і супярэчлівасць яе інтэрпрэтацыі, колу нашых чытачоў прапаноўваем гэты пералік публікацый, у якіх адлюстраваліся многія падыходы і меркаванні. А тым, хто жадае разабрацца ў сутнасці гэтага пытання глыбей, адрасавана манаграфія “Беларуская мова і Царква”, якую чакаем неўзабаве.

Укладальнік

Продолжить чтение

Ікона.Міларад Л. Блэчыч

Узгадаваныя на традыцыі Нэманічаў, як і ўвесь народ старой сербскай Герцагавіны, Блэчычы, без выключэння, былі веруючымі, Богу адданымі людзьмі. Колькі існавалі, яны трымаліся царкоўных свят і абрадаў, а таксама захоўвалі культ раслін. І даўнейшыя, і навейшыя паданні даносяць, што Блэчычы верылі ў так званыя цяністыя, г.зн. святыя дрэвы. Асабліва ўшаноўваліся імі белы і чорны явар, сасна, яліна, ядловец, ціс, бук, белы і чорны ясень, арэх лясны і грэцкі, граб, клён, дуб звычайны і чарнільны. Такая вера ў святую моц пэўных раслін, перш за ўсё явара, пры канцы другой паловы дзевятнаццатага стагоддзя прынесла брацтву Блэчычаў значныя перамены лёсу, дабрабыт і паляпшэнні ва ўсім. Пра гэта сведчыць паданне, якое, у тужлівых пераказах, і цяпер яшчэ можна пачуць на дзедзічыне Блэчычаў — вёсцы Селяны, Піўскай жупаніі.

Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11