Часопіс “Праваслаўе”

Прадвесце. Пачатак

(Сказ)
Дастъ вамъ тамо Господь Богъ сердце боязливо
и очи недостаточные и душу погыблющу жалостию,
и будетъ животъ вашъ яко бы висяй пред вами.
Страшитися будете во дни и в ночи, и не будете
верити сами собе.
Скарына. Библиа Руска. Книги Моисеовы.
Вторый законъ. Глава ки.
 

Гісторыя і дзень сённяшні Ружанскага Свята-Петра-Паўлаўскага сабора

Духоўнаму айцу Мікалаю Саўчуку прысвячаецца

Кожны, хто пад‘язджае да Ружанаў, ужо здалёк заўважае ўзнесеныя ў неба над мястэчкам два сілуэты: цёмны шпіль каталіцкага касцёла і белую званіцу з блакітнай галоўкай праваслаўнай Петра-Паўлаўскай царквы. Царква, касцёл ды плошча паміж імі ствараюць архітэктурны гістарычны цэнтр Ружанаў, а крыху далей, з узгорка, з імі пераклікаюцца велічныя руіны палаца князёў Сапегаў.

Продолжить чтение

Сказанне пра “літоўскія“ цуды свц. Мікалая Мірлікійскага

У праваслаўным арэале Вялiкага Княства Лiтоўскага, як i на прасторах Маскоўскай Русi, шырока шанавалi вiзантыйскага святога Мiкалая Мiрлiкiйскага. Сведчаннем таго з’яўляюцца i свята 9 мая, якога няма ў Грэчаскай Царкве, i вялiкая колькасць храмаў у яго гонар, i цудатворныя абразы святога, а галоўнае — шырока распаўсюджаныя творы, што прысвечаны свц. Мiкалаю, у прыватнасцi, Сказаннi пра сатвораныя iм цуды. У лiку апошнiх i цуды, сатвораныя сярод нашых продкаў. Сказаннi пра самыя раннiя з iх, што адбылiся ў Кiеве ў XI стагоддзi, былi ўключаны ў склад цыклу пасмяротных цудаў пры так званым «іншым» жыццi свц. Мiкалая Мiрлiкiйскага. Пазней цыкл цудаў быў папоўнены Сказаннем пра цуды ў Лiтоўскай зямлi — у Лукомлi.
Продолжить чтение

Дабраталюбства. Ава Дарафей

Прападобны Ава Дарафей жыў у Палесціне ў канцы VI — пачатку VІІ стагоддзя i змоладу вывучаў свецкія навукі. Пад уплывам старцаў Варсануфія ды Іaaнa (апошні быў яго духоўным настаўнікам) прыняў манашаства. Калі сам стаў настаяцелем, вучні з’явіліся i ў яго. Павучанні Авы Дарафея, сказаныя вучням, змешчаны ў кнізе «Дабраталюбства», т.2 (выданне Свята-Tpoiцкай Сергіевай лаўры, 1992 г.).

Асобныя з гэтых павучанняў, можна сказаць, папрасіліся на пераклад. Можа таму, што падаліся мне вельмі важнымі для духоўнага ўдасканалення чалавека і сталі часткаю майго ўласнага досведу. Асмелюся прапанаваць іх увазе чытачоў.

Ад перакладчыка Продолжить чтение

Праблема апафатызму ў праваслаўнай палемічнай літаратуры пачатку XVII ст.

Уступ

Люблінская унія 1569 года, вынікам якой з’явілася палітычнае аб’яднанне Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, стала сур’ёзным выпрабаваннем для праваслаўнага беларускага насельніцтва. Беларускія землі сталі плацдармам для далейшага пранікнення Ватыкана на Усход, у Расію. Каталіцкая экспансія значна ўзмацнілася ў панаванне Жыгімонта ІІІ (1587 — 1632), які спрыяў дзейнасці ордэна езуітаў на тэрыторыях Вялікага княства. Сутыкненне Усходняга (праваслаўнага) і Заходняга (каталіцкага) напрамкаў хрысціянства адбывалася не ў роўных умовах: яно вяло да страты дзяржаўнасці, парушэння культурна-нацыянальных традыцый беларускага народа, што былі заснаваны на Праваслаўі. Паланізацыю і акаталічванне ўсходнеславянскіх земляў можна лічыць працэсам сусветнага маштабу: ён закрануў сацыякультурныя асновы беларускага этнасу і пагражаў існаванню складзенага вякамі праваслаўнага супольніцтва.
Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11