Часопіс “Праваслаўе”

З вопыту асветніцкага служэння Праваслаўнай Царквы (Заходняя Беларусь 1920-30-я гг.)

Пасля Рыжскай мірнай дамовы 1921 г. у склад польскай дзяржавы трапіла каля 5 млн. праваслаўнага карэннага насельніцтва, якое кампактна жыло на сваіх гістарычных землях на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Ўкраіны. Апынуўшыся ў складзе іншай дзяржавы, беларусы і ўкраінцы міжволі былі ўцягнуты ў вір дзяржаватворчых і нацыятворчых працэсаў новай Польшчы, урад якой значную ўвагу надаваў царкве. Пазіцыя дзяржаўных улад вынікала з пераканання, што найлепшым грунтам дзяржаўнай стабільнасці з‘яўляецца канфесійнае адзінства на аснове Рыма-каталіцга касцёлу, тым больш што Праваслаўная Царква магла спрыяць замацаванню расійскіх уплываў на ”крэсах” ці стварэнню асяродкаў беларускага і ўкраінскага нацыянальных рухаў. Таму, нягледзячы на канстытуцыйныя гарантыі роўнасці канфесій, польскі ўрад праводзіў палітыку на паступовую паланізацыю Праваслаўнай Царквыі з мэтай далейшага выкарыстання для прышчаплення польскай культуры на ўсходніх тэрыторыях.
Продолжить чтение

Слуцкі Свята-Троіцкі манастыр

У глыбіні далёкіх стагоддзяў губляюцца сляды першых насельнікаў Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра. Невядома дакладна, як і калі ён ўзнік, хто быў заснавальнікам або фундатарам. Праўдападобна, што гэта адзін са старэйшых манастыроў на тэрыторыі Беларусі, які адыграў значную ролю ў пашырэнні хрысціянства, у абароне і захаванні Праваслаў’я на Случчыне.
Продолжить чтение

Місія, адзінства, дыяспара: аналіз паняццяў

Да нядаўняга часу слова “місія” ўспрымалася як праца прафесійных “місіянераў” у “не-хрысціянскіх” краінах з дапамогай сваёй “мацярынскай” Царквы. Да 1917 г. Руская Праваслаўная Царква з’яўлялася практычна адзінай сярод Праваслаўных Цэркваў, якая была ў стане падтрымліваць гэтую місіянерскую дзейнасць як у класічных межах Расійскай імперыі, так і па-за імі — у Японіі, Кітаі, Карэі, на Алясцы і г.д., дзе шырока выкарыстоўвала “місіянерскія” метады. Тым не менш слова “місія” мела дастаткова негатыўнае значэнне сярод народаў Сярэдняга Усходу, таму што яно выкарыстоўвалася для азначэння пратэстанцкага празелітызму, беспаспяховага сярод мусульман, але даволі актыўнага ў асяроддзі усходніх хрысціян. Цяпер надыйшоў час для пераасэнсавання розных значэнняў місіі ў перспектыве Праваслаўя і ў святле сучасных патрэбаў Царквы.
Продолжить чтение

Да пытання становішча Цэркваў у сучаснай Еўропе

Адносіны Цэркваў да палітыкі,
эканомікі і грамадскага жыцця

эалагічная рэфлексія на тэму ролі хрысціянскіх Цэркваў у сучаснай Еўропе павінна ўлічваць вопыт іх існавання на працягу апошніх дзесяцігоддзяў, калі рабілася спроба ліквідацыі хрысціянства або звужэння яго значэння да ролі рэлігійнага культу, які існаваў у прасторы, вызначанай для яго палітычнымі сіламі. У названы перыяд у горшым становішчы былі лакальныя праваслаўныя цэрквы. Яны пераследаваліся і панеслі найвялікшыя страты — да 90% духавенства, царкоўных будынкаў, бібліятэк, багаслоўскіх школ.

Продолжить чтение

ПАК Наталля

ПАК Наталля нарадзілася 6 лістапада 1972 г. у Ленінградзе. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11