Выдавецтва

Выдавецтва Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў г. Мінску пры ўдзеле Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць з мэтай духоўнай і гістарычнай асветы, умацавання міжнародных царкоўных сувязяў.

Супрацоўнічае з выдавецтвам „Orthdruk” (Польшча), з дзяржаўнымі выдавецтвамі Беларусі, з газетай Мінскай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы “Царкоўнае слова”, з шырокім колам аўтараў – клірыкамі, багасловамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, журналістамі Беларусі, далёкага і блізкага замежжа.

Апошнія выданні Брацтва:

У жніўні выйдзе “Беларускі Праваслаўны каляндар” на 2007 год

Напрыканцы жніўня выйдзе з друку чатырнаццаты выпуск “Беларускага Праваслаўнага каляндара”, падрыхтаваны выдавецкім аддзелам Брацтва ў імя свв. Віленскіх мучанікаў і Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. Продолжить чтение

Выдадзена “Житие и акафист святым Виленским мученикам Антонию, Иоанну и Евстафию”

21 ліпеня выйшла з друку “Житие и акафист святым Виленским мученикам Антонию, Иоанну и Евстафию” на рускай мове (трэцяе выданне). Продолжить чтение

Выдадзены каляндар “Духовничество и старчество” на 2007 год

2 чэрвеня выйшаў з друку рускамоўны Праваслаўны каляндар “Духовничество и старчество” на 2007 год, падрыхтаваны выдавецкімі аддзеламі Беларускага Праваслаўнага брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў і Свята-Петра-Паўлаўскага сабора і выдадзены за сродкі выдавецтва Беларускага Экзархата.

Продолжить чтение

Выйшаў часопіс “Праваслаўе” № 12-13

18 сакавіка выйшаў з друку часопіс “Праваслаўе” № 12-13, падрыхтаваны выдавецкімі аддзеламі Брацтва і Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. Продолжить чтение

Выдадзена “Святое Евангелле паводле Іаана” (кніга 4-я)

1 лютага ў серыі “Новы запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста” выйшла з друку “Святое Евангелле паводле Іаана” (кніга 4-я) на чатырох мовах: грэчаскай, царкоўнаславянскай, рускай і беларускай. Пераклад на беларускую мову зроблены Біблейскай Камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Брацтва. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 15