Выдавецтва

Выдавецтва Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў г. Мінску пры ўдзеле Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць з мэтай духоўнай і гістарычнай асветы, умацавання міжнародных царкоўных сувязяў.

Супрацоўнічае з выдавецтвам „Orthdruk” (Польшча), з дзяржаўнымі выдавецтвамі Беларусі, з газетай Мінскай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы “Царкоўнае слова”, з шырокім колам аўтараў – клірыкамі, багасловамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, журналістамі Беларусі, далёкага і блізкага замежжа.

Апошнія выданні Брацтва:

Выдадзены “Беларускі праваслаўны каляндар” 2005 г. і “Праваслаўны малітваслоў”

22 снежня выйшлі з друку два беларускамоўныя выданні, падрыхтаваныя выдавецкімі аддзеламі Брацтва і Свята-Петра-Паўлаўскага сабора:
“Беларускі праваслаўны каляндар” 2005 г. і “Праваслаўны малітваслоў”. Продолжить чтение

Выдадзены “Православный календарь” на 2005 год

29 ліпеня выйшаў з друку “Православный календарь” на 2005 год, падрыхтаваны выдавецтвам Мінскага Свята-Петра-Паўлаўскага сабора і Брацтвам. Продолжить чтение

Перавыдана “Житие и акафист святым Виленским мученикам Антонию, Иоанну и Евстафию”

19 ліпеня выйшла з друку другое дапоўненае выданне – “Житие и акафист святым Виленским мученикам Антонию, Иоанну и Евстафию”, падрыхтаванае выдавецкім аддзелам Брацтва.
Продолжить чтение

Выйшла 2-е выданне “Божественная Литургия (для пения народа в храме)”

24 чэрвеня выйшла з друку другое выданне – “Божественная Литургия (для пения народа в храме)”, серыя “В библиотеку прихожанина”. Продолжить чтение

Выдадзены часопіс “Праваслаўе” № 11

15 сакавіка выйшаў з друку чарговы адзінаццаты нумар рэлігійна-культуралагічнага часопіса “Праваслаўе”, падрыхтаваны выдавецкім аддзелам Брацтва. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 15