Даведачна-ілюстраваныя выданні

Даведачна-ілюстраваныя выданні

«СЛУЖЫЦЬ ЦАРКВЕ І БАЦЬКАЎШЧЫНЕ: да 15-годдзя Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў»

СЛУЖЫЦЬ ЦАРКВЕ І БАЦЬКАЎШЧЫНЕ: да 15-годдзя Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў

Буклет на беларускай і англійскай мовах знаёміць з дзейнасцю Брацтва.

Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2007 г. Тыраж 300 экз.

 

«СВЯТА-ПЕТРА-ПАЎЛАЎСКІ САБОР»

СВЯТА-ПЕТРА-ПАЎЛАЎСКІ САБОР

Поўнаколерны буклет на беларускай і англійскай мовах.

Мінск, 2001 г.

 

«Труды Первого международного конгресса «Демографические проблемы Беларуси»

под общей редакцией академика М. Д. Тявловского

Минск, 1999 г.

Формат А4, твёрдая цветная обложка, 242 стр.

 

Іерэй Павел Баянкоў, Леанід Качанка. «Начаткі Праваслаўя»

Мінск, 1998 г.

Кніга складаецца з шасці раздзелаў: “Месяцаслоў”, “Катэхізіс”, “Малітвы”, “Народны Каляндар”, “Беларускія святыні”, “Тысячагоддзі нашае веры”. Выданне знаёміць з асновамі Праваслаўя, царкоўнымі абрадамі і таінствамі, хрысціянскімі святынямі.

Кніга мае шэсць блокаў ч/б здымкаў і блок каляровых, мастацкае афармленне А. Лапіцкай.

Фармат 70Х108 1/16, два колеры ў тэсце, 144 стар., каляровая цвёрдая вокладка з іконай Госпада Уседзяржыцеля.

 

Леанід Качанка. «Вера нашых бацькоў»

Для дзяцей. Нарыс узнікнення Праваслаўнай веры ў Старажытнай Русі і Беларусі, жыццяпісы святых і асветнікаў, апісанне беларускіх праваслаўных святыняў, малітвы (беларуская мова). Ілюстрацыі – каляровыя выявы – іконы А. Лапіцкай.

Нарыс змешчаны ў альманаху “Эўрыка”.

Мінск, 2000 г.

Фармат 70Х84 1/16, 112 стар., вокладка цвёрдая, каляровая.

 

Леанід Качанка. «Святое Пісанне для дзяцей»

Пераказ Бібліі на беларускай мове з катэхізічнымі тлумачэннямі. Тэкст надрукаваны ў газеце “Раніца” за 1999, 2000 гады. Рыхтуецца кніжнае выданне ў 2001 г.