Пракімны, алілуіярыі, прычасны святочныя на літургіі

Прасвятой Багародзіцы:
Пракімен, глас 3-ці: Веліча́е душа́ Мая́ Госпада, і ўзра́даваўся дух Мой у Богу, Спасі́целі Маім.
Верш: Што спагля́нуў Ён на пако́ру Рабы́ Сваёй; бо вось ад гэтага ча́су бу́дуць зваць Мяне блажэ́ннай усе ро́ды
Іншы пракімен, глас 6-ты: Зраблю імя Тваё памятным з роду ў род.
Верш:Прамовіла сэрца маё слова добрасці.
 
Алілуія, глас 8-мы: Слухай, Дачка́, і глядзі, і прыхілі́ вуха Сваё.
Верш: Аблі́ччу Твайму пакло́няцца знатне́йшыя з наро́ду.
 
Прычасны: Ча́шу спасе́ння прыму́ і імя́ Гаспо́дняе паклі́чу.
 
 
Святым Нябесным бясплотным сілам:
Пракімен, глас 4-ты: Ты робіш ангеламі Сваімі ду́хаў і служы́целямі Сваімі — полымя вогненнае.
Верш: Благаславі, душа мая, Госпада; Госпадзі, Божа мой, Ты дзівосна вялікі.
 
Алілуія, глас 5-ты: Усхваля́йце Госпада, усе Ангелы Яго, хвалі́це Яго, усе Сілы Яго.
Верш: Бо Ён сказаў — и ста́лася; Ён загада́ў — і з’яві́ліся.
 
Прычасны: Ты ро́біш а́нгелами Сваімі ду́хаў і служы́целямі Сваімі — по́лымя во́гненнае.

Святым апосталам:
Пракімен, глас 8-мы: Па ўсёй зямлі прайшла́ про́паведзь іх,/ і да кра́ю сусве́ту сло́вы іх.
Верш: Нябёсы прапаве́даюць сла́ву Бо́жую, ство́ранае ж руко́ю Яго абвяшча́е цвярды́ня.
 
Алілуія, глас 1-шы: Прасла́вяць нябёсы цу́ды Твае, Го́спадзі, і ісціну Тваю ў сонме святы́х.
Верш: Бог праслаўляецца ў сонме святых.
 
Прычасны: Па ўсёй зямлі прайшла́ про́паведзь іх,/ і да кра́ю сусве́ту сло́вы іх.
 
 
 
Святым прарокам:
Пракімен, глас 4-ты:Ты іерэй навек пачыну Мелхіседэкаву.
Верш: Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх.
 
Алілуія, глас 4-ты: Маісей і Аарон сярод святароў Яго і Самуіл сярод тых, што прызывалі імя Яго.
Верш: Святло заззяла праведніку і тым, хто праведны сэрцам, — радасць.
Верш: Бог праслаўляецца ў сонме святых.
 
Прычасны: У ве́чнай па́мяці бу́дзе пра́веднік, нядо́брай сла́вы не устрашы́цца.
 
 
Свяціцелю (аднаму):
Пракімен, гл. 1-шы: Вусны мае́ прамовяць прамудрасць, і разважанні сэрца майго – разуменне.
Верш: Слухайце гэта ўсе народы, прымайце ўсе, хто жыве ў сусвеце.
 
Алілуія. глас 2-гі: Вусны праведнага прамаўляюць прамудрасць, і язык яго выказвае праўду.
Верш 1: Закон Бога ў сэрцы яго, і не спатыкну́цца ступні́ яго.
 
Прычасны: У ве́чнай па́мяці бу́дзе пра́веднік, нядо́брай сла́вы не устрашы́цца.

Свяціцелям:
Пракімен, глас7-мы:Пачэсная перад Госпадам смерць прападобных Яго.
Верш: Што дам я Госпаду за ўсё тое, што Ён даў мне.
 
Алілуія, глас 6-ты: Свяшчэннікі Твае апра́нуцца ў праўду, і прападобныя Твае ўзра́дуюцца.
Верш: Бог нам Прыста́нішча і Сіла, моцны Памочнік у бе́дах, якія напатка́лі нас.
 
Прычасны: У ве́чнай па́мяці бу́дзе пра́веднік, нядо́брай сла́вы не устрашы́цца.

Прападобным і дзеля Хрыста юродзівым:
Пракімен, глас7-мы:Пачэсная перад Госпадам смерць прападобных Яго.
Верш: Што дам я Госпаду за ўсё тое, што Ён даў мне.
 
Алілуія, гл. 6-ты: Блажэнны чалавек, які баіцца Госпада і моцна любіць запаведзі Яго.
Верш: Моцным на зямлі будзе семя яго.
 
Прычасны: У ве́чнай па́мяці бу́дзе пра́веднік, нядо́брай сла́вы не устрашы́цца.
 
 
Мучаніку (аднаму):
Пракімен, глас 7-мы: Узвесялі́цца пра́веднік у Го́спадзе і будзе спадзява́цца на Яго.
Верш: Пачуй, Божа, голас мой, калі малю́ся да Цябе.
 
Алілуія, глас 4-ты: Пра́веднік, як па́льма квітне́е, як кедр, які ў Ліва́не ўзвыша́ецца.
Верш: Паса́джаныя ў доме Гасподнім, яны квітнеюць у двара́х Бога нашага.
 
Прычасны: У ве́чнай па́мяці бу́дзе пра́веднік, нядо́брай сла́вы не устрашы́цца.
 
 
Мучанікам:
Пракімен, глас 4-ты: Святы́м, якія жыву́ць на зямлі́ Яго,/ дзіўна адкры́ў Гасподзь во́лю Сваю.
Верш: Заўсёды Го́спада перад сабою я ба́чу; Ён правару́ч мяне, таму я не пахісну́ся.
 
Алілуія, глас 4-ты: Усклі́кнулі пра́ведныя і Гасподзь пачуў іх і ад усіх бед іх зба́віў іх.
Верш:Многа бед праведным і ад усіх іх ўратуе іх Гасподзь.
 
Прычасны: Ра́дуйцеся, пра́ведныя ў Го́спадзе, пра́ведным нале́жыць усхваля́ць Яго.
 
 
Свяшчэннамучаніку (аднаму):
Пракімен, гл. 7-мы: Будуць усхваля́ць прападобныя ў славе і будуць радавацца на ложах сваіх.
Верш: Заспявайце Госпаду песню новую, усхваленне Яму ў Царкве святых.
 
Алілуія, глас 2-гі: Свяшчэннікі Твае апра́нуцца ў праўду і прападобныя Твае ўзрадуюцца.
Верш: Многа бед праведным і ад усіх іх ўратуе іх Гасподзь.
 
Прычасны: У ве́чнай па́мяці бу́дзе пра́веднік, нядо́брай сла́вы не устрашы́цца.
 
 
Свяшчэннамучанікам:
Пракімен, глас7-мы:Пачэсная перад Госпадам смерць прападобных Яго.
Верш: Што дам я Госпаду за ўсё тое, што Ён даў мне.
 
Алілуія, глас 2-гі: Свяшчэннікі Твае апра́нуцца ў праўду і прападобныя Твае ўзрадуюцца.
Верш: Многа бед праведным і ад усіх іх ўратуе іх Гасподзь.
 
Прычасны: Ра́дуйцеся, пра́ведныя ў Го́спадзе, пра́ведным нале́жыць усхваля́ць Яго.

Прападобнамучанікам:
Пракімен, гл. 7-мы: Будуць усхваля́ць прападобныя ў славе і будуць радавацца на ложах сваіх.
Верш: Заспявайце Госпаду песню новую, усхваленне Яму ў Царкве святых.
 
Алілуія, гл. 6-ты: Блажэнны чалавек, які баіцца Госпада і моцна любіць запаведзі Яго.
Верш: Моцным на зямлі будзе семя яго.
 
Прычасны: Ра́дуйцеся, пра́ведныя ў Го́спадзе, пра́ведным нале́жыць усхваля́ць Яго.
 
 
Мучаніцам:
Пракімен, гл 4: Дзі́ўны Бог у святы́х Сваіх, Бог Ізра́ілеў.
Верш: У цэ́рквах благаслаўля́йце Бога Госпада, вы — з се́мені Ізра́ілевага.
 
Алілуія, глас 1-шы: Цвёрда я спадзява́ўся на Го́спада, і Ён вы́слухаў мяне́, и пачу́ў малі́тву маю́.
 
Прычасны: Ра́дуйцеся, пра́ведныя ў Го́спадзе, пра́ведным нале́жыць усхваля́ць Яго.

Бессярэбранікам:
Пракімен, глас 4-ты: Святы́м, якія жыву́ць на зямлі́ Яго,/ дзіўна адкры́ў Гасподзь во́лю Сваю.
Верш: Заўсёды Го́спада перад сабою я ба́чу; Ён правару́ч мяне, таму я не пахісну́ся.
 
Алілуія, глас 2-гі́: Як гэта добра і хо́раша — жыць брата́м у згодзе.

За спачылых:
Пракімен, глас 6-ты: Ду́шы іх няхай у дабры́ спачыва́юць.
Верш: Да Цябе, Госпадзі, я ўзняў душу́ маю, Божа мой, на Цябе спадзяю́ся, каб не быць мне пасаромленым давеку.
 
Прычасны: Блажэ́нныя тыя, каго абра́ў і прыня́ў Ты, Госпадзі, і памяць іх з роду ў род.
 

Комментирование закрыто.