Пракімны і алілуіярыі паўсядзённыя на літургіі

У панядзелак

Пракімен, глас 4-ты: Ты робіш ангеламі Сваімі ду́хаў і служы́целямі Сваімі — полымя вогненнае.

Верш: Благаславі, душа мая, Госпада; Госпадзі, Божа мой, Ты дзівосна вялікі.

Алілуія, глас 5-ты: Усхваля́йце Госпада, усе Ангелы Яго, хвалíце Яго, усе Сілы Яго.

Верш: Бо Ён сказаў — и ста́лася; Ён загада́ў — і з’явíліся.

 

У аўторак

Пракімен, глас 7-мы: Узвесялíцца пра́веднік у Го́спадзе і будзе спадзява́цца на Яго.

Верш: Пачуй, Божа, голас мой, калі малю́ся да Цябе.

Алілуія, глас 4-ты: Пра́веднік, як па́льма квітне́е, як кедр, які ў Ліва́не ўзвыша́ецца.

Верш: Паса́джаныя ў доме Гасподнім, яны квітнеюць у двара́х Бога нашага.

 

У сераду

Пракімен, глас 3-ці: Веліча́е душа́ Мая́ Госпада, і ўзра́даваўся дух Мой у Богу, Спасíцелі Маім.

Верш: Што спагля́нуў Ён на пако́ру Рабы́ Сваёй; бо вось ад гэтага ча́су бу́дуць зваць Мяне блажэ́ннай усе ро́ды.

Алілуія, глас 8-мы: Слухай, Дачка́, і глядзі, і прыхілí вуха Сваё.

Верш: Аблíччу Твайму пакло́няцца знатне́йшыя з наро́ду.

 

У чацвер

Пракімен, глас 8-мы: Па ўсёй зямлі прайшла́ про́паведзь іх,/ і да кра́ю сусве́ту сло́вы іх.

Верш: Нябёсы прапаве́даюць сла́ву Бо́жую, ство́ранае ж руко́ю Яго абвяшча́е цвярды́ня.

Алілуія, глас 1-шы: Прасла́вяць нябёсы цу́ды Твае, Го́спадзі, і ісціну Тваю ў Царкве святы́х.

Верш: Бог праслаўляецца ў сонме святых.

 

У пятніцу

Пракімен, глас 7-мы: Праслаўля́йце Госпада Бога нашага / і пакланяйцеся падножжу ног Яго, бо яно святое.

Верш: Гасподзь цару́е, няхай трымця́ць народы.

Алілуя, глас 1-шы: Памяні сонм Твой, які сабраў Ты адвеку.

Верш: Божа, Цар наш адвеку, Ты здзяйсня́еш спасенне на зямлі.

 

У суботу

Пракімен, глас 8-мы: Весяліцеся ў Госпадзе / і радуйцеся праведныя.

Верш: Блажэ́нныя ты́я, чые́ беззаконні адпу́шчаны і чые́ грахі праба́чаны.

Заўпакойны, глас 6-ты: Ду́шы іх / няхай у дабры́ спачыва́юць.

Алілуія, глас 4-ты: Усклíкнулі пра́ведныя і Гасподзь пачуў іх і ад усіх бед іх зба́віў іх.

Верш: Многа бед праведным і ад усіх іх ўратуе іх Гасподзь.

Верш: Блажэ́нныя тыя, каго абра́ў і прыня́ў Ты, Госпадзі, і памяць іх з роду ў род.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.