Пракімны і алілуіярыі нядзельныя на літургіі

Глас 1
Пракімен, глас 1-шы: Няхай будзе, Госпадзі, міласць Твая на нас, бо мы ўсклалі надзею на Цябе.
Верш: Ра́дуйцеся, пра́ведныя ў Го́спадзе, пра́ведным нале́жыць усхваля́ць Яго.
Алілуія, глас 1-шы: Бог здзяйсня́е помсту за мяне і ўпако́рвае мне народы.
Верш: Ён ве́лічна вырато́ўвае цара і дае́ міласць пама́занніку Свайму Давіду і нашчадкам яго давеку.

Глас 2
Пракімен, глас 2-гі: Моц мая і песня мая – Гасподзь, і стаў Ён маім спасеннем.
Верш: Настаўля́ючы, пакара́ў мяне Гасподзь, але на смерць не аддаў мяне.
Алілуія, глас 2-гі: Няхай пачуе цябе Гасподзь у дзень смутку, няхай абароніць цябе імя́ Бога Іакавага.
Верш: Госпадзі, збаў цара́ і пачуй нас у той дзень, як мы паклічам Цябе.

Глас 3
Пракімен, глас 3-ці: Спявайце Богу нашаму, спявайце; спявайце Цару нашаму, спявайце.
Верш: Усе наро́ды запля́скайце рука́мі, усклíкніце Бо́гу го́ласам ра́дасці.
Алілуія, глас 3-ці: На Цябе, Госпадзі, я спадзяю́ся, каб не быць мне пасаромленым давеку.
Верш: Будзь для мяне Богам Абаронцам і домам прыстанку, каб спасці мяне.

Глас 4
Пракімен, глас 4-ты: Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзі, усё мудра стварыў Ты.
Верш: Благаславі, душа мая, Госпада; Госпадзі, Божа мой, Ты дзівосна вялікі.
Алілуія, глас 4-ты: Умацу́йся, і квітней, і царствуй, дзеля ісціны, і лагоднасці, і праўды.
Верш: Ты ўзлюбіў праўду і ўзненавідзеў беззаконне.

Глас 5
Пракімен, глас 5-ты: Ты, Госпадзі, захаваеш нас і ўсцеражэш нас ад роду гэтага давеку.
Верш: Спасі мяне, Госпадзі, бо менш стала праведнікаў.
Алілуія, глас 5-ты: Міласці Твае, Госпадзі, буду апяваць даве́ку, з роду ў род буду абвяшча́ць ісціну Тваю ву́снамі маімі.
Верш: Бо Ты сказаў: навекі заснава́на міласць. На нябёсах сцве́рджана ісціна Твая.

Глас 6
Пракімен, глас 6-ты: Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх і благаславі наследдзе Тваё.
Верш: Да Цябе, Госпадзі, я буду ўскліка́ць; не прамаўчы́, зважа́ючы на мяне.
Алілуія, глас 6-ты: Той, хто жыве з дапамогаю Усявышняга, пад покрывам Бога Нябеснага знахо́дзіцца будзе.  
Верш: Ён скажа Госпаду: Ты Заступнік мой і Прытулак мой, Бог мой, на Якога я спадзяю́ся.

Глас 7
Пракімен, глас 7-мы: Гасподзь моц лю́дзям Сваім дасць, Гасподзь благаславíць людзей Сваіх мірам.
Верш: Прынясіце Госпаду, сыны Божыя, прынясіце Госпаду маладых ягнят.
Алілуія, глас 7-мы: Добра — вызнава́ць Госпада і апяваць імя́ Тваё, Усявы́шні. 
Верш: Абвяшчаць раніцо́ю міласць Тваю і ісціну тваю на кожную ноч.

Глас 8
Пракімен, глас 8-мы: Памаліцеся і будзьце ўдзячныя Госпаду Богу нашаму.
Верш: Вядо́мы ў Іудзеі Бог, ве́лічнае ў Ізраілі імя́ Яго.
Алілуія, глас 8-мы: Прыйдзíце, узрадуемся ў Госпадзе, усклікнем Богу Спасіцелю нашаму. 
Верш: Паспяшаемся стаць перад абліччам Яго, псалмамі будзем усклікаць да Яго.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.