Свяшчэннамучаніку Гермагену Табольскаму (29 чэрвеня)

(29 чэрвеня)

Трапар свяшчэннамучаніку Гермагену Табольскаму, глас 7

Во святи́телех ди́вен показа́лся еси́ / ре́вностию по Бо́зе окрыля́ем священному́чениче Гермоге́не. / И па́стве Сиби́рстей путево́ждь во страда́ниих явля́яся / с Держа́внствующим у́зы и заключе́ния разделя́я / и страда́льчески путь сконча́вши / на небесе́х мзду трудо́в твои́х восприя́л еси́ / моли́ся за наро́д наш ко Го́споду.

Выдатным свяціцелем быў ты, / руплівасцю да Бога акрылёны, / свяшчэннамучаніча Гермагене. / Пастве Сібірскай настаўнікам на шляхах пакутніцтва з’яўляючыся,/ з Дзяржаўным уціск і зняволенне падзяляючы / і па-пакутніцку шлях завяршыўшы, / на нябёсах узнагароду за працу сваю прыняў ты, / маліся ж Госпаду за народ наш.

 

Кандак свяшчэннамучаніку Гермагену Табольскаму, глас 4

По́двиг святи́тельский до́бре сверши́вшаго / и тече́ние му́ченическое му́жественно сконча́вшаго / прославля́ем тя священному́чениче Гермоге́не / я́ко предста́теля пред Го́сподем / за страну́ Росси́йскую.

Цябе, што подзвіг свяціцельскі дасканала здзейсніў / і шлях мучаніцкі мужна завяршыў,/ мы праслаўляем, свяшчэннамучаніча Гермагене, / як хадайніка перад Госпадам / за ўсю зямлю Рускую.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.