Студзень

1 студзеня
Трапар мч. Ваніфацію, гл. 4
Да сонму мучанікаў далучаны, / мучанікам стаў ты сапраўдным, / прыняўшы моцныя пакуты за Хрыста, усяхвальны, / мошчамі вярнуўся да той, якая пасылала цябе,/ Ваніфаціе блажэнны,/ малі Хрыста Бога, // даць нам грахоў прабачэнне.

Кандак мч. Ваніфацію, гл. 4
Святы венцаносны, прамудры Ваніфаціе! / Ты дабравольна прысвяціў сябе на беззаганнае служэнне Таму, // Які дзеля цябе пажадаў нарадзіцца ад Дзевы.

 

2 студзеня
Трапар прадсвята Ражджаства, глас 4
Рыхтуйся Вифлееме, / адкрыйся ўсім Эдэме, / красуйся Еўфрафе, / бо дрэва жыцця ў вярцепе расквітнее ад Дзевы: / раем бо Яе ўлонне з`явілася духоўным, / а ў ім Бажэственны сад, / з якога ежу спажываючы, жывыя будзем, / не памром, падобна Адаму. // Хрыстос нараджаецца, каб раней страчаны аднавіць вобраз.

Кандак прадсвята Ражджаства, глас 3
Дзева сёння прадвечнае Слова / ў вярцепе мае нарадзіць невымоўна, / лікуй, сусвет, пачуўшы, / праслаўляй з ангеламі і пастухамі // жадаючага з`явіцца як Дзіцятка Малое Прадвечнага Бога.

Трапар прав. Іаану Кранштацкаму, глас 1
Праваслаўнае веры паборнік, / і зямлі Расійскай апякун, / пастырам правіла і прыклад верным, / пакаяння і жыцця ў Хрысце прапаведнік, / Бажэственных тайн благагавейны служыцель, / і адважны за людзей малітвеннік, / ойча праведны Іаане, / цаліцель і дзівосны цудатворца, / горада Кранштадта пахвала / і Царквы нашай украса / малі ўсядобрага Бога прымірыць свет / і спасці душы нашы.

Кандак прав. Іаану Кранштацкаму, глас 4
Сёння пастыр кранштацкі стаіць перад прастолам Божым / і старанна моліцца за верных Хрысту Пастыраначальніку, / Які даў абяцанне: / “Збудую Царкву Маю // і брамы пякельныя не адолеюць яе”.
 

Трапар свмч. Ігнацію Баганосцу, гл. 4
Апо́стальскіх дзе́янняў паслядо́ўнік, / і прастола іх сунасле́днік,/ архіерэяў укра́са, / і слава мучанікаў ты, боганатхнёны, / на агонь і меч і звяроў адважыўся дзеля ве́ры,/ і слова ісціны выконваючы, / да крыві пакутаваў ты, свяшчэннамучанік Ігнаціе, / малі Хрыста Бога // спасці ду́шы на́шы.

Кандак свмч. Ігнацію Баганосцу, гл. 3
Святых подзвігаў тваіх светланосны дзень,/ прапаве́дуе ўсім Наро́джанага ў пячоры,/ і Яго любові асало́ду атрыма́ць пра́гнучы,/ памкну́ўся ты звяра́мі быць з’е́дзеным; / дзе́ля гэтага і Боганосцам названы ты быў, Ігнацій ўсяму́дры.

3 студзеня

Трапар свц. Пятру, мітр. Маскоўскаму, глас 4

Дабраве́рна пражы́ўшы ў свеце,/ жыццём чыстым ты асвяціўся,/ вучэннем свяціцельскім настаўля́ў паству,/ спадкае́мец апосталаў./ Таму атрыма́ўшы дар цу́даў ад Бога, ойча Пётр,/ малі Хрыста Бога,/ каб Ён спас ду́шы нашы.

Кандак свц. Пятру, мітр. Маскоўскаму, глас 4

Настала сёння светлая памяць твая,/ свяціцелю найблажэ́ннейшы Пётр,/ ў свеце светла ззя́еш ты/ і ўсі́м яўля́еш / Бажэ́ственнае ззя́нне.

 

4 студзеня

Трапар вмц. Анастасіі Аковазбавіцелькі, глас 4

Пераможнаму Уваскрасе́нню / іднайме́ннай назва́на была́ ты,/ мучаніца Хрыстова, / перамогі над ворагамі дасягну́ла ты мук цярпе́ннем, / дзеля Хрыста, Жаніха́ твайго,/ Якога ўзлюбі́ла ты. / Яго малі спасці ду́шы нашы.

 

Кандак вмц. Анастасіі Аковазбавіцелькі, глас 2

Тыя, што у спакусах і сму́тку знахѓдзяцца,/ да твайго храма прыхѓдзяць, / і прыма́юць шчодныя дары́ ад Божай благадаці,/ якая жыве́ ў табе, Анастасія,/ бо ты заўсёды све́ту падае́ш ацале́нні.

 

5 студзеня
Трапар мчч. Крыцкім, гл. 3
Многацудоўны Крыт ушануем,/ у якім расквітнелі слаўныя кветкі, Хрыстоў бісер,/ мучанікаў узрошчаных,/ дзесяць вас лікам, блажэнныя,/ што ўвесь ідальскі народ пасаромілі,// таму і вянцы прынялі вы, доблесныя духам.

Кандак мчч. Крыцкім, глас 4
Зара мучанікаў заззяла,/ пачэснае пакутніцтва прадазара́ючы нам у вярцепе народжанага,// Якога Дзева бяссеменна нарадзіла.

9 студзеня
Трапар ап. і першамч. Сцяфана, гл. 4
Подзвігам добрым падзвізаўся ты,/ першамучанік Хрыстоў, і апостале, і архідыякане Сцяфане,/ і мучыцеляў бязбожжа вы́крыў ты,/ камянямі забíты рукамі беззаконных,/ вянец з рукі вышняй прыня́ў ты, / і да Бога звяртаўся ты, усклікаючы:// Госпадзі, не залічы́ граху гэтага.

Кандак ап. і першамч. Сцяфана, гл. 3
Улада́р учора да нас у плоці прыйшоў, / а сёння раб адышоў з плоці. / Учора Цар плоццю нарадзіўся, / сёння раба камяня́мі забіваюць./ Дзеля гэтага і спачыва́е першаму́чанік і Бажэ́ственны Сцяфа́н.

10 студзеня

Трапар мучанікам Нікамідзійскім, глас 2.

Страстаце́рпцы Гаспо́днія,/ блажэ́нная зямля́, насы́чаная крывёю ва́шаю,/ і святы́я  месцы, якія прынялі́ це́лы ва́шы:/ бо ў по́дзвігу вы перамаглі́ ворага і з адва́гаю прапаве́далі Хрыста./ Яго, як добрага малі́це,// молімся, каб спасці́ся ду́шам нашым.

 

Кандак мучанікам Нікамідзійскім, глас 2

Цвёрдыя ду́хам у веры, святы́я,/ агнём паку́ты прыня́ўшы,/ дваццаць тысяч му́чанікаў,/ усклікалі вы Народжанаму ад Дзевы:/ прымі́ ўсеспале́нне наша за Цябе,/ як дары персідскіх цароў: золата, і смірну, і ла́дан,// Спрадве́чны Божа.

 

11 студзеня

Трапар мчч. немаўлят Віфлеемскіх, гл. 1

Пакутамі святых, якімі яны за Цябе паку́тавалі, / умолены будзь, Госпадзі, / і ўсе нашы хваробы ацалі, / молімся Чалавекалюбны.

 

Кандак мчч. немаўлят Віфлеемскіх, гл. 6

Да народжанага ў Віфлее́ме Цара́, / мудрацы з Персіі з дара́мі прыходзяць,/ зоркаю з вышыні накіраваныя, / але Ірад бянтэжыцца і жне немаўлят, як пшаніцу/ і апла́квае сябе,/ бо улада яго хутка будзе зруйнавана.

 

12  студзеня

Трапар свц. Макарыю Маскоўскаму, глас 4

Як аднадушнага з вялікімі пастырамі/ і аднадумнага з усяленскімі вучыцелямі,/ Божае Прамудрасці служыцеля дасканалага,/ тэзаімянітага блажэнству,/ сёння, веруючыя, усе заспяваем:/ Хрыста Бога малі, свяціцелю Макарые, / прымірыць свет і спасці душы нашы.

 

Кандак свц. Макарыю Маскоўскаму, глас 3

Багамудрым вучэннем і кніг напіса́ннем / ты, свяціцелю Макарые, дбайна намагаўся людзей рускіх прасвяціць / і святых зямлі нашай праславіць. / Таму і названы быў дзівосным,/ пераемнік першапрастольных расійскіх,// маліся, каб захавацца нам у веры і набожнасці непахісна.

14 студзеня

Трапар Абрэзання Гасподняга, гл. 1

На прастоле вогнепадобным у вышніх седзячы,/ з Беспачатным Айцом і Бажэственным Тваім Духам,/ Ты, Іісусе, пажадаў нарадзіцца на зямлі ад Дзевы,/ Маці Тваёй, Якая не спазнала мужа./ Таму і абрэзаны Ты быў як чалавек, на восьмы дзень./ Слава усяміласцівай волі Тваёй, / слава промыслу Твайму, // слава сашэсцю Твайму, адзіны Чалавекалюбны.

 

Кандак Абрэзання Гасподняга, гл. 3

Гасподзь усяго свету прымае абрэзанне / і як міласцівы абразае чалавечыя саграшэнні,/ даючы сёння спасенне свету./ Радуецца ж у вышніх і Стварыцеля іерарх, / светланосны, бажэственны служыцель Тайн Хрыстовых Васілій.

 

Трапар свц. Васілію Вялікаму, глас 1

Твой голас прагучаў па ўсёй зямлі,/ дзе прынята было слова тваё,/ праз якое бажэственным ісцінам дастойна навучыў ты,/ сутнасць усяго растлумачыў ты,/ чалавечыя звычаі палепшыў ты./ Царскае свяшчэнства, ойча прападобны,/ малі Хрыста Бога// за спасенне душ нашых.

 

Кандак свц. Васілію Вялікаму, глас 4

З’явіўся ты непахіснаю асноваю Царквы,/ даючы ўсім людзям / невыкрадальны скарб,/ запячатаўшы яго тваім вучэннем,// слаўны да нябёс Васіліе прападобны.

 

15 студзеня

Трапар прадсвята Хрышчэння Гасподняга, глас 4

Рыхту́йся, Завулоне,/ і красу́йся Нефаліме,/ Іардан-рака, спыніся,/ каб узня́цца, іграючы, перад Улады́кам, Які ідзе хрысціцца./ Радуйся, Адам, разам з прамаці,/ не апранайцеся, як і раней у ра́і,/ бо, ўбачыўшы вас без адзення,/ Ён прыйшоў апрануць вас у першую вопратку,// Хрыстос явіўся, жада́ючы абнавіць усё стварэнне.

Кандак прадсвята Хрышчэння Гасподняга, глас 4

У струмяня́х Іарданскіх сёння стоячы,/ Гасподзь ускліка́е да Іаана:/ не бойся хрысціць Мяне,/ бо Я прыйшоў, каб спасці́,// Адама першаство́ранага.

 

16 студзеня

Трапар прар. Малахі́і, глас 2

Прарока Твайго Малахі́і памяць, Госпадзі, святкуючы,/ праз яго молімся Табе: / спасі ду́шы нашы.

Кандак прар. Малахіі, глас 4

Да́рам прароцтва ўзбагачо́ны ты, прарок, / Хрыстова прышэсце прадказаў я́ўна і свету спасенне,// Яго ж ззя́ннем свет прасвятля́ецца.

 

17 студзеня

Трапар 70-ці Апосталам, глас 3

Апосталы святыя,/ маліце Міласцівага Бога,/ каб саграшэнняў прабачэнне,// даў душам нашым.

Кандак 70-ці Апосталам, глас 2

Семдзесят Хрыстовых вучняў / богаўгодна, верныя, у песнях уславім,/ бо ад іх усе навучыліся / ушаноўваць Троіцу Нераздзельную,/ і яны ёсць свяцільнікі Божае веры.

 

21 студзеня

Кандак прп. Георгію Хазевіту, глас 4

З’явіўся ты як свяціла найсвятлейшае, Георгіе, / азараючы Божым святлом тых, што з вераю ўсклікаюць да цябе: / малі за нас Уладара Хрыста, / Які явіўся ў струменях / і прасвятліў тых, што жывуць на зямлі.

 

Кандак прп. Георгію Хазевіту, глас 4

З’явіўся ты як свяціла найсвятлейшае, Георгіе, / азараючы Божым святлом тых, што з вераю ўсклікаюць да цябе: / малі за нас Уладара Хрыста, / Які явіўся ў струменях / і прасвятліў тых, што жывуць на зямлі.

 

22 студзеня

Трапар свц. Філіпу Маскоўскаму, глас 8

Перае́мнік першапрасто́льных, стоўп Праваслаўя, ісціны абаронца,/ новы вызна́ўца, свяціцелю Філіпе, які аддаў жыццё за паству сваю,/ таму ма́ючы адвагу звярта́цца да Хрыста, маліся за горад і людзей, // якія годна ўшано́ўваюць памяць тваю.

Кандак свц. Філіпу Маскоўскаму, глас 3

Праваслаўя настаўніка і ісціны прапаведніка,/ як Залатаву́ста красамоўнага Філіпа му́драга ўсхвалім,/ які  е́жай словаў насыча́ў сваіх дзяцей духоўна./ Бо ён языко́м хваленні спяваў,/ ву́снамі песні ўзно́сіў// як  знаўца тайны Божае благадаці.

23 студзеня

Трапар свц. Феафана Затворніка, глас 8

Праваслаўя наста́ўнік, вучы́цель набо́жнасці і чысціні́,/ Вы́шанскі падзвіжнік свяціцелю Феафане багаму́дры, / пісаннямі сваімі Слова Божае тлума́чыў ты / і ўсім верным шлях да спасе́ння ўказаў, / маліся Хрысту Богу, каб  спасціся ду́шам нашым.

Кандак свц. Феафана Затворніка, глас 4

Богаяўле́нню тэзаімяніты, / свяціцелю Феафане,/ вучэннем тваім многіх людзей прасвятліў ты, / цяпер жа сто́ячы перад прастолам Святой Троіцы, // маліся няспынна за ўсіх нас. 

24 студзеня

Трапар прп. Феадосію Вялікаму, глас 8

Слёз тваіх струмяня́мі бяспло́ддзе пусты́ні акрапіў ты,/ і глыбокімі уздыха́ннямі як пра́цай у стокро́ць зрабіў пладаноснаю,/ і быў ты свяцільнікам сусве́ту, ззя́ючы цу́дамі, Феадосіе, ойча наш.// Маліся Хрысту Богу, каб Ён спас ду́шы нашы.

Кандак прп. Феадосію Вялікаму, глас 8

Наса́джаны у двара́х Госпада твайго, прападобнымі тваімі дабрадзе́йнасцямі цудоўна расквітнеў ты/ і памножыў паслядо́ўнікаў тваіх у пустыні,/ якая слёз тваіх патокамі была напо́еная, Божы стаданача́льнік двароў Божых./ Таму ускліка́ем мы: радуйся, ойча Феадосіе.

 

25 студзеня

Трапар мц. Таццяне, глас 4

А́гніца Твая, Іісусе, Таццяна / ускліка́е гучнаго́ласна: / Цябе, Жаніх мой, я люблю́, / і, шука́ючы Цябе, прыма́ю паку́ты,/ і разам з Табою распіна́юць і хаваюць мяне, / і дзеля Цябе я цярплю́ мукі, / каб ца́рстваваць мне з Табою, і памерці за Цябе, / і каб жыць з Табою; / Ты як ахвяру беззага́нную прымі мяне, якая з любоўю аддала́ся ў ахвяру за Цябе. / Па яе малітвах, як Міласцівы, / спасі ду́шы нашы.

Кандак мц. Таццяне, глас 4

Све́тла ў паку́тах тваіх / заззя́ла ты, страстаце́рпіца,/ крывёю тваёю ў яркае ўбра́нне прыбраўшыся,/ і як прыгожая галу́бка на нябёсы ўзляце́ла ты, Таццяна.// Таму маліся заўсёды за тых, хто ўшаноўвае цябе.

26 студзеня

Трапар мучанікам, глас 4

Мучанікі Твае, Госпадзі, / у пакутах сваіх прынялі вянцы нятленныя ад Цябе, Бога нашага,/ бо маючы моц Тваю,/ мучыцеляў адолелі, / і знішчылі бяссільныя злачынствы дэманаў, / па іх малітвах // спасі душы нашы.

Кандак мчч. Ермі́ла і Стратані́ка, глас 2

Мірской мітусні́ пазбе́гнуўшы,/ і да спакойнага прыту́лку перайшо́ўшы,/ крывёю му́чаніцтва і подзвігамі посніцтва вы ўвянча́ныя. // Таму і сталі вы жыць разам з му́чанікамі і прападобнымі.

27 студзеня

Трапар роўнаап. Ніны, глас 4

Слова Божага служыцельніца,/ у апостальскай пропаведзі першазванаму Андрэю і іншым апосталам падобная,/ асветніца Іверыі і Духа Святога жалейка,/ святая роўнаапостальная Ніна,/ малі Хрыста Бога спасці душы нашы.

Кандак роўнаап. Ніны, глас 2

Прыйдзіце сёння ўсе, будзем апяваць/ выбраную Хрыстом роўнаапостальную прапаведніцу Божага слова,/ мудрую дабравесніцу,/ якая народ Карталі́ніі вывела на шлях жыцця і ісціны,/ вучаніцу Божай Маці,/ нашу старанную заступніцу// і няўсыпную ахоўніцу, Ніну ўсяхвальную.

28 студзеня

Трапар прпп. Паўлу і Іаану, гл. 4

Божа айцоў нашых, / Ты заўсёды робіш нам па Тваёй лаго́днасці, / не адымі міласць Тваю ад нас, / але па іх малітвах // у міры ўладкуй жыццё наша.

Кандак прп. Паўлу Фівейскаму, глас 3.

Як свяціла незгаса́льнае духоўнага Сонца,/ цябе мы, сышо́ўшыся, сёння ўсхва́лім у спевах,/ бо заззя́ў ты для тых, хто жыве ў це́мры неразуме́ння,/ узво́дзячы ўсіх да Божай вышыні,/ фіве́йцаў укра́са, Павел прападобны,/ айцоў і поснікаў цвёрдае аснава́нне. 

29 студзеня

Трапар пакланення вярыгам ап. Пятра, глас 4

Рыма не пакінуўшы,/ да нас прыйшоў ты / з пачэснымі вяры́гамі, якія ты насіў,/ першапрастольны з Апосталаў,/ мы з вераю ім пакланя́ючыся, молімся:/ тваімі да Бога малітвамі // пада́й нам вялікую міласць.

Кандак пакланення вярыгам ап. Пятра глас 2

Камень Хрыстос ўрачыста праслаўляе камень веры — / першапрастольнага з вучняў:/ скліка́е ўсіх ушаноўваць успамін пра цуды, / ад тваіх, Пётр, пачэсных вярыгаў,// і падае саграшэнняў прабачэ́нне.

30 студзеня

Трапар прп. Антонію Вялікаму, глас 4

Рупліўца Іліі характар перайма́ючы,/ за Хрысціцелем праведнымі шляхамі сле́дуючы,/ ойча Антоніе, / быў ты жыхаром пустыні / і ўвесь свет умацаваў малітвамі тваімі. / Таму малі Хрыста Бога / спасці ду́шы нашы.

Кандак прп. Антонію Вялікаму, глас 2

Жыццёвыя размовы адпрэ́чыўшы,/ у маўклівасці жыццё ско́нчыў ты, / ва ўсім беручы́ прыклад з Хрысціцеля, найпрападобнейшы, / з ім жа цябе і ўшаноўваем, // айцоў пачына́льнік, Антоніе. 

31 студзеня

Трапар свцц. Афанасія і Кірыла, глас 4

Божа айцоў нашых, / Ты заўсёды дзе́еш для нас па Сваёй лагоднасці,/ не адымі міласць Тваю́ ад нас,/ а па іх малітвах / мірна ўладку́й жыццё наша.

Кандак свцц. Афанасія і Кірыла, глас 4

Вялікія свяшчэннанача́льнікі набожнасці / і адва́жныя рупліўцы Царквы Хрыстовай, / захава́йце ўсіх, хто спявае:/ Спасі, Шчодры,// тых, што з вераю ўшаноўваюць Цябе.

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.