Студзень

1 студзеня
Трапар мч. Ваніфацію, гл. 4
Да сонму мучанікаў далучаны, / мучанікам стаў ты сапраўдным, / прыняўшы моцныя пакуты за Хрыста, усяхвальны, / мошчамі вярнуўся да той, якая пасылала цябе,/ Ваніфаціе блажэнны,/ малі Хрыста Бога, // даць нам грахоў прабачэнне.

Кандак мч. Ваніфацію, гл. 4
Святы венцаносны, прамудры Ваніфаціе! / Ты дабравольна прысвяціў сябе на беззаганнае служэнне Таму, // Які дзеля цябе пажадаў нарадзіцца ад Дзевы.

 

2 студзеня
Трапар прадсвята Ражджаства, глас 4
Рыхтуйся Вифлееме, / адкрыйся ўсім Эдэме, / красуйся Еўфрафе, / бо дрэва жыцця ў вярцепе расквітнее ад Дзевы: / раем бо Яе ўлонне з`явілася духоўным, / а ў ім Бажэственны сад, / з якога ежу спажываючы, жывыя будзем, / не памром, падобна Адаму. // Хрыстос нараджаецца, каб раней страчаны аднавіць вобраз.

Кандак прадсвята Ражджаства, глас 3
Дзева сёння прадвечнае Слова / ў вярцепе мае нарадзіць невымоўна, / лікуй, сусвет, пачуўшы, / праслаўляй з ангеламі і пастухамі // жадаючага з`явіцца як Дзіцятка Малое Прадвечнага Бога.

Трапар прав. Іаану Кранштацкаму, глас 1
Праваслаўнае веры паборнік, / і зямлі Расійскай апякун, / пастырам правіла і прыклад верным, / пакаяння і жыцця ў Хрысце прапаведнік, / Бажэственных тайн благагавейны служыцель, / і адважны за людзей малітвеннік, / ойча праведны Іаане, / цаліцель і дзівосны цудатворца, / горада Кранштадта пахвала / і Царквы нашай украса / малі ўсядобрага Бога прымірыць свет / і спасці душы нашы.

Кандак прав. Іаану Кранштацкаму, глас 4
Сёння пастыр кранштацкі стаіць перад прастолам Божым / і старанна моліцца за верных Хрысту Пастыраначальніку, / Які даў абяцанне: / “Збудую Царкву Маю // і брамы пякельныя не адолеюць яе”.
 

Трапар свмч. Ігнацію Баганосцу, гл. 4
Апо?стальскіх дзе?янняў паслядо?ўнік, / і прастола іх сунасле?днік,/ архіерэяў укра?са, / і слава мучанікаў ты, боганатхнёны, / на агонь і меч і звяроў адважыўся дзеля ве?ры,/ і слова ісціны выконваючы, / да крыві пакутаваў ты, свяшчэннамучанік Ігнаціе, / малі Хрыста Бога // спасці ду?шы на?шы.

Кандак свмч. Ігнацію Баганосцу, гл. 3
Святых подзвігаў тваіх светланосны дзень,/ прапаве?дуе ўсім Наро?джанага ў пячоры,/ і Яго любові асало?ду атрыма?ць пра?гнучы,/ памкну?ўся ты звяра?мі быць з’е?дзеным; / дзе?ля гэтага і Боганосцам названы ты быў, Ігнацій ўсяму?дры.

3 студзеня

Трапар свц. Пятру, мітр. Маскоўскаму, глас 4

Дабраве?рна пражы?ўшы ў свеце,/ жыццём чыстым ты асвяціўся,/ вучэннем свяціцельскім настаўля?ў паству,/ спадкае?мец апосталаў./ Таму атрыма?ўшы дар цу?даў ад Бога, ойча Пётр,/ малі Хрыста Бога,/ каб Ён спас ду?шы нашы.

Кандак свц. Пятру, мітр. Маскоўскаму, глас 4

Настала сёння светлая памяць твая,/ свяціцелю найблажэ?ннейшы Пётр,/ ў свеце светла ззя?еш ты/ і ўсі?м яўля?еш / Бажэ?ственнае ззя?нне.

 

4 студзеня

Трапар вмц. Анастасіі Аковазбавіцелькі, глас 4

Пераможнаму Уваскрасе?нню / іднайме?ннай назва?на была? ты,/ мучаніца Хрыстова, / перамогі над ворагамі дасягну?ла ты мук цярпе?ннем, / дзеля Хрыста, Жаніха? твайго,/ Якога ўзлюбі?ла ты. / Яго малі спасці ду?шы нашы.

 

Кандак вмц. Анастасіі Аковазбавіцелькі, глас 2

Тыя, што у спакусах і сму?тку знахѓдзяцца,/ да твайго храма прыхѓдзяць, / і прыма?юць шчодныя дары? ад Божай благадаці,/ якая жыве? ў табе, Анастасія,/ бо ты заўсёды све?ту падае?ш ацале?нні.

 

5 студзеня
Трапар мчч. Крыцкім, гл. 3
Многацудоўны Крыт ушануем,/ у якім расквітнелі слаўныя кветкі, Хрыстоў бісер,/ мучанікаў узрошчаных,/ дзесяць вас лікам, блажэнныя,/ што ўвесь ідальскі народ пасаромілі,// таму і вянцы прынялі вы, доблесныя духам.

Кандак мчч. Крыцкім, глас 4
Зара мучанікаў заззяла,/ пачэснае пакутніцтва прадазара?ючы нам у вярцепе народжанага,// Якога Дзева бяссеменна нарадзіла.

9 студзеня
Трапар ап. і першамч. Сцяфана, гл. 4
Подзвігам добрым падзвізаўся ты,/ першамучанік Хрыстоў, і апостале, і архідыякане Сцяфане,/ і мучыцеляў бязбожжа вы?крыў ты,/ камянямі забíты рукамі беззаконных,/ вянец з рукі вышняй прыня?ў ты, / і да Бога звяртаўся ты, усклікаючы:// Госпадзі, не залічы? граху гэтага.

Кандак ап. і першамч. Сцяфана, гл. 3
Улада?р учора да нас у плоці прыйшоў, / а сёння раб адышоў з плоці. / Учора Цар плоццю нарадзіўся, / сёння раба камяня?мі забіваюць./ Дзеля гэтага і спачыва?е першаму?чанік і Бажэ?ственны Сцяфа?н.

10 студзеня

Трапар мучанікам Нікамідзійскім, глас 2.

Страстаце?рпцы Гаспо?днія,/ блажэ?нная зямля?, насы?чаная крывёю ва?шаю,/ і святы?я  месцы, якія прынялі? це?лы ва?шы:/ бо ў по?дзвігу вы перамаглі? ворага і з адва?гаю прапаве?далі Хрыста./ Яго, як добрага малі?це,// молімся, каб спасці?ся ду?шам нашым.

 

Кандак мучанікам Нікамідзійскім, глас 2

Цвёрдыя ду?хам у веры, святы?я,/ агнём паку?ты прыня?ўшы,/ дваццаць тысяч му?чанікаў,/ усклікалі вы Народжанаму ад Дзевы:/ прымі? ўсеспале?нне наша за Цябе,/ як дары персідскіх цароў: золата, і смірну, і ла?дан,// Спрадве?чны Божа.

 

11 студзеня

Трапар мчч. немаўлят Віфлеемскіх, гл. 1

Пакутамі святых, якімі яны за Цябе паку?тавалі, / умолены будзь, Госпадзі, / і ўсе нашы хваробы ацалі, / молімся Чалавекалюбны.

 

Кандак мчч. немаўлят Віфлеемскіх, гл. 6

Да народжанага ў Віфлее?ме Цара?, / мудрацы з Персіі з дара?мі прыходзяць,/ зоркаю з вышыні накіраваныя, / але Ірад бянтэжыцца і жне немаўлят, як пшаніцу/ і апла?квае сябе,/ бо улада яго хутка будзе зруйнавана.

 

12  студзеня

Трапар свц. Макарыю Маскоўскаму, глас 4

Як аднадушнага з вялікімі пастырамі/ і аднадумнага з усяленскімі вучыцелямі,/ Божае Прамудрасці служыцеля дасканалага,/ тэзаімянітага блажэнству,/ сёння, веруючыя, усе заспяваем:/ Хрыста Бога малі, свяціцелю Макарые, / прымірыць свет і спасці душы нашы.

 

Кандак свц. Макарыю Маскоўскаму, глас 3

Багамудрым вучэннем і кніг напіса?ннем / ты, свяціцелю Макарые, дбайна намагаўся людзей рускіх прасвяціць / і святых зямлі нашай праславіць. / Таму і названы быў дзівосным,/ пераемнік першапрастольных расійскіх,// маліся, каб захавацца нам у веры і набожнасці непахісна.

14 студзеня

Трапар Абрэзання Гасподняга, гл. 1

На прастоле вогнепадобным у вышніх седзячы,/ з Беспачатным Айцом і Бажэственным Тваім Духам,/ Ты, Іісусе, пажадаў нарадзіцца на зямлі ад Дзевы,/ Маці Тваёй, Якая не спазнала мужа./ Таму і абрэзаны Ты быў як чалавек, на восьмы дзень./ Слава усяміласцівай волі Тваёй, / слава промыслу Твайму, // слава сашэсцю Твайму, адзіны Чалавекалюбны.

 

Кандак Абрэзання Гасподняга, гл. 3

Гасподзь усяго свету прымае абрэзанне / і як міласцівы абразае чалавечыя саграшэнні,/ даючы сёння спасенне свету./ Радуецца ж у вышніх і Стварыцеля іерарх, / светланосны, бажэственны служыцель Тайн Хрыстовых Васілій.

 

Трапар свц. Васілію Вялікаму, глас 1

Твой голас прагучаў па ўсёй зямлі,/ дзе прынята было слова тваё,/ праз якое бажэственным ісцінам дастойна навучыў ты,/ сутнасць усяго растлумачыў ты,/ чалавечыя звычаі палепшыў ты./ Царскае свяшчэнства, ойча прападобны,/ малі Хрыста Бога// за спасенне душ нашых.

 

Кандак свц. Васілію Вялікаму, глас 4

З’явіўся ты непахіснаю асноваю Царквы,/ даючы ўсім людзям / невыкрадальны скарб,/ запячатаўшы яго тваім вучэннем,// слаўны да нябёс Васіліе прападобны.

 

15 студзеня

Трапар прадсвята Хрышчэння Гасподняга, глас 4

Рыхту?йся, Завулоне,/ і красу?йся Нефаліме,/ Іардан-рака, спыніся,/ каб узня?цца, іграючы, перад Улады?кам, Які ідзе хрысціцца./ Радуйся, Адам, разам з прамаці,/ не апранайцеся, як і раней у ра?і,/ бо, ўбачыўшы вас без адзення,/ Ён прыйшоў апрануць вас у першую вопратку,// Хрыстос явіўся, жада?ючы абнавіць усё стварэнне.

Кандак прадсвята Хрышчэння Гасподняга, глас 4

У струмяня?х Іарданскіх сёння стоячы,/ Гасподзь ускліка?е да Іаана:/ не бойся хрысціць Мяне,/ бо Я прыйшоў, каб спасці?,// Адама першаство?ранага.

 

16 студзеня

Трапар прар. Малахі?і, глас 2

Прарока Твайго Малахі?і памяць, Госпадзі, святкуючы,/ праз яго молімся Табе: / спасі ду?шы нашы.

Кандак прар. Малахіі, глас 4

Да?рам прароцтва ўзбагачо?ны ты, прарок, / Хрыстова прышэсце прадказаў я?ўна і свету спасенне,// Яго ж ззя?ннем свет прасвятля?ецца.

 

17 студзеня

Трапар 70-ці Апосталам, глас 3

Апосталы святыя,/ маліце Міласцівага Бога,/ каб саграшэнняў прабачэнне,// даў душам нашым.

Кандак 70-ці Апосталам, глас 2

Семдзесят Хрыстовых вучняў / богаўгодна, верныя, у песнях уславім,/ бо ад іх усе навучыліся / ушаноўваць Троіцу Нераздзельную,/ і яны ёсць свяцільнікі Божае веры.

 

21 студзеня

Кандак прп. Георгію Хазевіту, глас 4

З’явіўся ты як свяціла найсвятлейшае, Георгіе, / азараючы Божым святлом тых, што з вераю ўсклікаюць да цябе: / малі за нас Уладара Хрыста, / Які явіўся ў струменях / і прасвятліў тых, што жывуць на зямлі.

 

Кандак прп. Георгію Хазевіту, глас 4

З’явіўся ты як свяціла найсвятлейшае, Георгіе, / азараючы Божым святлом тых, што з вераю ўсклікаюць да цябе: / малі за нас Уладара Хрыста, / Які явіўся ў струменях / і прасвятліў тых, што жывуць на зямлі.

 

22 студзеня

Трапар свц. Філіпу Маскоўскаму, глас 8

Перае?мнік першапрасто?льных, стоўп Праваслаўя, ісціны абаронца,/ новы вызна?ўца, свяціцелю Філіпе, які аддаў жыццё за паству сваю,/ таму ма?ючы адвагу звярта?цца да Хрыста, маліся за горад і людзей, // якія годна ўшано?ўваюць памяць тваю.

Кандак свц. Філіпу Маскоўскаму, глас 3

Праваслаўя настаўніка і ісціны прапаведніка,/ як Залатаву?ста красамоўнага Філіпа му?драга ўсхвалім,/ які  е?жай словаў насыча?ў сваіх дзяцей духоўна./ Бо ён языко?м хваленні спяваў,/ ву?снамі песні ўзно?сіў// як  знаўца тайны Божае благадаці.

23 студзеня

Трапар свц. Феафана Затворніка, глас 8

Праваслаўя наста?ўнік, вучы?цель набо?жнасці і чысціні?,/ Вы?шанскі падзвіжнік свяціцелю Феафане багаму?дры, / пісаннямі сваімі Слова Божае тлума?чыў ты / і ўсім верным шлях да спасе?ння ўказаў, / маліся Хрысту Богу, каб  спасціся ду?шам нашым.

Кандак свц. Феафана Затворніка, глас 4

Богаяўле?нню тэзаімяніты, / свяціцелю Феафане,/ вучэннем тваім многіх людзей прасвятліў ты, / цяпер жа сто?ячы перад прастолам Святой Троіцы, // маліся няспынна за ўсіх нас. 

24 студзеня

Трапар прп. Феадосію Вялікаму, глас 8

Слёз тваіх струмяня?мі бяспло?ддзе пусты?ні акрапіў ты,/ і глыбокімі уздыха?ннямі як пра?цай у стокро?ць зрабіў пладаноснаю,/ і быў ты свяцільнікам сусве?ту, ззя?ючы цу?дамі, Феадосіе, ойча наш.// Маліся Хрысту Богу, каб Ён спас ду?шы нашы.

Кандак прп. Феадосію Вялікаму, глас 8

Наса?джаны у двара?х Госпада твайго, прападобнымі тваімі дабрадзе?йнасцямі цудоўна расквітнеў ты/ і памножыў паслядо?ўнікаў тваіх у пустыні,/ якая слёз тваіх патокамі была напо?еная, Божы стаданача?льнік двароў Божых./ Таму ускліка?ем мы: радуйся, ойча Феадосіе.

 

25 студзеня

Трапар мц. Таццяне, глас 4

А?гніца Твая, Іісусе, Таццяна / ускліка?е гучнаго?ласна: / Цябе, Жаніх мой, я люблю?, / і, шука?ючы Цябе, прыма?ю паку?ты,/ і разам з Табою распіна?юць і хаваюць мяне, / і дзеля Цябе я цярплю? мукі, / каб ца?рстваваць мне з Табою, і памерці за Цябе, / і каб жыць з Табою; / Ты як ахвяру беззага?нную прымі мяне, якая з любоўю аддала?ся ў ахвяру за Цябе. / Па яе малітвах, як Міласцівы, / спасі ду?шы нашы.

Кандак мц. Таццяне, глас 4

Све?тла ў паку?тах тваіх / заззя?ла ты, страстаце?рпіца,/ крывёю тваёю ў яркае ўбра?нне прыбраўшыся,/ і як прыгожая галу?бка на нябёсы ўзляце?ла ты, Таццяна.// Таму маліся заўсёды за тых, хто ўшаноўвае цябе.

26 студзеня

Трапар мучанікам, глас 4

Мучанікі Твае, Госпадзі, / у пакутах сваіх прынялі вянцы нятленныя ад Цябе, Бога нашага,/ бо маючы моц Тваю,/ мучыцеляў адолелі, / і знішчылі бяссільныя злачынствы дэманаў, / па іх малітвах // спасі душы нашы.

Кандак мчч. Ермі?ла і Стратані?ка, глас 2

Мірской мітусні? пазбе?гнуўшы,/ і да спакойнага прыту?лку перайшо?ўшы,/ крывёю му?чаніцтва і подзвігамі посніцтва вы ўвянча?ныя. // Таму і сталі вы жыць разам з му?чанікамі і прападобнымі.

27 студзеня

Трапар роўнаап. Ніны, глас 4

Слова Божага служыцельніца,/ у апостальскай пропаведзі першазванаму Андрэю і іншым апосталам падобная,/ асветніца Іверыі і Духа Святога жалейка,/ святая роўнаапостальная Ніна,/ малі Хрыста Бога спасці душы нашы.

Кандак роўнаап. Ніны, глас 2

Прыйдзіце сёння ўсе, будзем апяваць/ выбраную Хрыстом роўнаапостальную прапаведніцу Божага слова,/ мудрую дабравесніцу,/ якая народ Карталі?ніі вывела на шлях жыцця і ісціны,/ вучаніцу Божай Маці,/ нашу старанную заступніцу// і няўсыпную ахоўніцу, Ніну ўсяхвальную.

28 студзеня

Трапар прпп. Паўлу і Іаану, гл. 4

Божа айцоў нашых, / Ты заўсёды робіш нам па Тваёй лаго?днасці, / не адымі міласць Тваю ад нас, / але па іх малітвах // у міры ўладкуй жыццё наша.

Кандак прп. Паўлу Фівейскаму, глас 3.

Як свяціла незгаса?льнае духоўнага Сонца,/ цябе мы, сышо?ўшыся, сёння ўсхва?лім у спевах,/ бо заззя?ў ты для тых, хто жыве ў це?мры неразуме?ння,/ узво?дзячы ўсіх да Божай вышыні,/ фіве?йцаў укра?са, Павел прападобны,/ айцоў і поснікаў цвёрдае аснава?нне. 

29 студзеня

Трапар пакланення вярыгам ап. Пятра, глас 4

Рыма не пакінуўшы,/ да нас прыйшоў ты / з пачэснымі вяры?гамі, якія ты насіў,/ першапрастольны з Апосталаў,/ мы з вераю ім пакланя?ючыся, молімся:/ тваімі да Бога малітвамі // пада?й нам вялікую міласць.

Кандак пакланення вярыгам ап. Пятра глас 2

Камень Хрыстос ўрачыста праслаўляе камень веры — / першапрастольнага з вучняў:/ скліка?е ўсіх ушаноўваць успамін пра цуды, / ад тваіх, Пётр, пачэсных вярыгаў,// і падае саграшэнняў прабачэ?нне.

30 студзеня

Трапар прп. Антонію Вялікаму, глас 4

Рупліўца Іліі характар перайма?ючы,/ за Хрысціцелем праведнымі шляхамі сле?дуючы,/ ойча Антоніе, / быў ты жыхаром пустыні / і ўвесь свет умацаваў малітвамі тваімі. / Таму малі Хрыста Бога / спасці ду?шы нашы.

Кандак прп. Антонію Вялікаму, глас 2

Жыццёвыя размовы адпрэ?чыўшы,/ у маўклівасці жыццё ско?нчыў ты, / ва ўсім беручы? прыклад з Хрысціцеля, найпрападобнейшы, / з ім жа цябе і ўшаноўваем, // айцоў пачына?льнік, Антоніе. 

31 студзеня

Трапар свцц. Афанасія і Кірыла, глас 4

Божа айцоў нашых, / Ты заўсёды дзе?еш для нас па Сваёй лагоднасці,/ не адымі міласць Тваю? ад нас,/ а па іх малітвах / мірна ўладку?й жыццё наша.

Кандак свцц. Афанасія і Кірыла, глас 4

Вялікія свяшчэннанача?льнікі набожнасці / і адва?жныя рупліўцы Царквы Хрыстовай, / захава?йце ўсіх, хто спявае:/ Спасі, Шчодры,// тых, што з вераю ўшаноўваюць Цябе.

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.