Люты

1 лютага
Трапар прп. Макарыю Егіпецкаму, гл. 1
Пустыні жыхаром і ў плоці Ангелам, / і цудатворцам з’явіўся ты, Баганосны ойча наш Макарые, / пастом, трываннем, малітваю Нябесныя дараванні прыняўшы, / ацаляеш нядужных і душы тых, што звераю прыходзяць да цябе. / Слава Таму, Які даў табе моц, / слава Таму, Які ўвянчаў цябе, / слава Таму, Які падае праз цябе ўсім ацаленні.

Кандак прп. Макарыю Егіпецкаму, гл. 1
Блажэннае жыццё скончыўшы, жывучы сярод пакутніцкага сонму, / у зямлю лагодных дастойна перасяляешся ты, Баганосны Макарые, / і пустыню, як горад, засяліўшы, благадаць прыняў ад Бога цудаў, / таму і ўшаноўваем цябе.

 

2 лютага

 Трапар прп. Яўфімію Вялікаму, глас 4

Весялі́ся пусты́ня, якая не нараджа́е, / радуйся душою нецяжа́рная, / бо памножыў табе дзяцей муж духоўных жада́нняў, / у набожнасці ўкараня́ючы,/ устрыма́ннем вы́хаваўшы дабрадзе́йнасці даскана́лыя./ Яго малітвамі, Хрысце Божа,/ супакой жыццё наша. 

 

Кандак прп. Яўфімію Вялікаму, глас 8

У пачэ́сным нараджэнні тваім стварэ́нне знайшло радасць,/ і ў Бажэственнай памяці тваёй, прападо́бны, / радасць душэўную атрыма́ла ад многіх тваіх цудаў, / іх жа падай са шчо́драсцю ду́шам нашым / і ачысці грахоў нечыстату́, каб мы спявалі: Алілуія.

 

 

4 лютага
Трапар ап. Цімафея, гл. 4
Дабрадзейнасці навучыўшыся і ўстрыманню ва ўсім,/ у чысціню памышленняў належна ахінуўшыся,/ чэрпаў ты з сасуда абранага невымоўнае,/ і, веру захаваўшы, адпаведна жыццё пражыў,/ апостале Цімафее, / малі Хрыста Бога, // спасці душы нашы.

Кандак ап. Цімафея, гл. 1
Бажэственнага вучня і спадарожніка Паўлавага Цімафея, / будзем апяваць, усе веруючыя, / з ім ушаноўваючы і мудрага Анастасія, / які, заззяў з Персіі, як зорка,/ і адганяе душэўныя нашы пакуты // і хваробы цялесныя.

 

5 лютага
Трапар прп. Генадзію Магілёўскаму, глас 4
цёплым малітвеннікам за ўсіх,/ хто звяртаецца да цябе з вераю. Любімагра́дскай укра́саю,/ для манахаў набо́жнага жыцця пры́кладам / і так набо́жна пражы́ўшы,/ з’явіўся ты, абіцелі це́ле сваім, / прападо́бны Генадзіе, у го́радзе Магілёве наро́джаны./ І пра́цаю прасла́віў ты Бога ў душы́ і і ўстрыма́ннем, малітвамі многамяце́жнага свету ў пусты́ню аддаліўшыся,/ чысцінёю і Як пустынелю́бная галу́бка,/ ад мітуслíвага і

Кандак прп. Генадзію Магілёўскаму, глас 3
мы ускліка́ем: маліся да Госпада,/ каб па малітвах тваіх Ён даў мір і спасенне ду́шам нашым. блажэнным Карніліем, ойча Багамудры./ Таму для манахаў добрым настаўнікам быў ты,/ падзвізаючыся разам з цудаў супольнікам, / і цярпеннем / умярцвіўшы ўсякае мудрава́нне плоці,/ добрапрыстойным умясцілішчам чы¬сціні,/ Бажэственных дароў і постам, працаю і Малітваю і

 

6 лютага
Трапар блж. Ксеніі Пецярбургскай, гл. 7
Убогасць Хрыстовую ўзлюбіўшы, / несмяротнаю трапезаю цяпер ты задаволеная, / неразумнасцю вонкавай неразумнасць свету выкрываючы, / пакорай крыжовай сілу Божую успрыняла ты. / Дзеля гэтага дар цудадзейнае дапамогі атрымаўшы, / Ксенія блажэнная, / малі Хрыста Бога, // каб пазбавіцца нам ад усялякага зла пакаяннем.

Кандак блж. Ксеніі, глас 3
Сёння светла лікуе горад святога Пятра, / бо мноства гаротных атрымліваюць суцяшэнне, / на твае малітвы спадзеючыся, / Ксенія блажэнная, / бо ты гораду гэтаму пахвала і ўмацаванне.

 

7 лютага
Трапар свц. Грыгорыю Багаслову, глас 1
Па́стырская жалейка Багаслоўя твайго / тру́бы красамоўцаў перамагла́,/ ты спасцíг глыбíні духу,/ і даскана́ласць прапаве́дання была́ да́дзена табе./ Малі Хрыста Бога, ойча Грыгорые, / спасцí ду́шы нашы.

Кандак свц. Грыгорыю Багаслову, глас 3
Багаслоўскімі тваімі прамо́вамі / за́блудзі красамоўцаў разбурыўшы, праслаўлены, / Царкву ўпрыгожыў ты праваслаўя адзеннем, сатка́ным у вы́шніх, / якое і цяпер носячы, яна ўсклікае з намі, тваімі дзецьмі: // радуйся, ойча, найвышэйшы багаслоўскі розум.

 

9 лютага
Трапар свц. Іаану Златавустаму, глас 8
Ву́снаў тваіх благада́ць, як святло́ агню́, заззя́ўшы, сусве́т асвятлíла; / не срэбралю́бства скарб для све́ту набыла́ яна, / а вышыню́ пакораму́драсці нам паказа́ла, / але тваíмі сло́вамі нас навуча́ючы, о́йча Іаа́не Залатаву́сце, / малí Сло́ва Хрыста́ Бога, каб спаслíся ду́шы на́шы.

Кандак, свц. Іаану Златавустаму, глас 1
Узра́давалася таямнíча свята́я Царква́ / вярта́нню пачэ́сных мо́шчаў тваíх, / і захо́ўваючы іх, як зо́лата шматкашто́ўнае,/ невычэ́рпна падае́ благада́ць ацале́нняў,/ па малíтвах тваíх, Іаа́не Залатаву́сце, / тым, што апява́юць цябе́.

 

12 лютага
Трапар Тром свяціцелям, глас 4
Як аднадумцы апосталаў / і настаўнікі свету,/ Уладара ўсяго існага маліце / даць мір сусвету // і душам нашым вялікую міласць.

Кандак Тром свяціцелям, глас 2
Святых прапаведнікаў, што абвяшчалі слова Божае,/ найвышэйшых настаўнікаў,/ прыняў Ты, Госпадзі,/ для асалоды ў дабротах Тваіх і супакаення./ А іх працу і смерць прыняў Ты вышэй за ўсякую ахвяру ўсеспалення,/ Ты адзіны праслаўляеш святых Сваіх.

 

14 лютага

Трапар прадсвята Стрэчання, глас 1

Нябесны сонм Нябесных Ангелаў / прыйшоўшы і схіліўшыся да зямлі, / бачыць у Дзіцяці, прыне́сеным у  храм Маці цнатліваю / Народжанага перш за ўсё тварэнне,/ спяваюць разам з намі // перадсвяточную песню, радуючыся.

Кандак прадсвята Стрэчання, глас 6

Слова, Якое нябачна прабывае з Айцом / цяпер бачнае ў плоці:/ Ён невымоўна ад Дзевы нарадзі́ўся / і на рукі старэчыя даецца святому. / Паклонімся Яму, // ісціннаму Богу нашаму.

 

Трапар мч. Трыфана, гл. 4

Мучанік Твой, Госпадзі, Трыфан / у пакутах сваіх вянец прыняў нятленны ад Цябе, Бога нашага,/ бо маючы моц Тваю, мучыцеляў перамог ён,/ адолеў і дэманаў нямоглыя выпады./ Яго малітвамі спасі душы нашы.

 

Кандак мч. Трыфана, гл. 8

Цвёрдасцю ў Троіцы мнагабожжа ўсюды знішчаў ты, усяслаўны, / праслаўлены ў Хрысце і перамогшы мучыцеляў сілаю Хрыста Спасіцеля, / вянец мучаніцтва Твайго прыняў ты і дар Божых ацаленняў, як непераможны.

 

 

15 лютага

Трапар свята Стрэчання Гасподняга, глас 1

Радуйся, Благадатная Багародзіца Дзева,/ бо з Цябе заззяла Сонца праўды – Хрыстос Бог наш, / Які асвятля́е тых, хто ў цемры. / Весяліся і ты, ста́рац пра́ведны, / прыня́ўшы ў абды́мкі Вызваліцеля душ нашых, // Які падае́ нам уваскрасенне.

Кандак свята Стрэчання Гасподняга, глас 1

Улонне Дзявочае асвяціўшы нараджэ́ннем Тваім,/ і рукі Сімяонавы благаславіўшы, як нале́жала за́гадзя, / і нас цяпер Ты ўратаваў, Хрысце Божа. / Супакой жа варожасць жыха́рства / і ўмацуй людзей, якіх узлюбі́ў Ты, // адзіны Чалавекалю́бец.

 

16 лютага

Трапар свц. Сімяону, еп. Полацкаму, глас 3

У зямлі Полацкай наро́джаны і вы́хаваны, / архіерэ́йскім са́нам ушанава́ны быў ты, / свяці́целю о́йча Сімяо́не, / Цвярско́й епа́рхіі пе́ршы епі́скап, / па́ствы сваёй до́бры ахава́льнік, /  неразу́мных настаўнік і беззако́нных выкрыва́льнік. / Малі́ся да Го́спада // за ўсіх, хто ўшано́ўвае па́мяць тваю́.

 

Кандак свц. Сімяону, еп. Полацкаму, глас 4

Ме́ркаю пра́веднасці з’яўля́ешся ты, ойча наш Сімяо́не, / жыццё сваё па-ева́нгельску уладкава́ўшы / і па́ству некрываду́шна навуча́ўшы, / таму ў святле́ невячэ́рнім знахо́дзішся, / Трохсо́нечным Адзі́нствам увянча́ны, / і нас да спасення наставі // боганатхнёнымі малітвамі тваімі.

 

 

18 лютага

Трапар свц. Феадосія Чарнігаўскага, глас 4

 

Адораны дасканаласцю сярод архіерэяў,/ свяціцелю Феадосіе, / быў ты свяцільнікам для стада свайго, / потым перасяліўся ў вечныя абіцелі, / малі перад Прастолам Цара Славы, / каб збавіцца нам ад надыходзячага на нас зла // і спасціся ду́шам нашым, святы, па малітвах тваіх.

 

Кандак свц. Феадосія Чарнігаўскага, глас 4

Дзеля пастыраў Начальніка Хрыста працаваў ты, свяціцелю Феадосіе, / на пожні духоўнай кормячы славесных тваіх авечак,/ і дар ацалення ад Хрыста Спасіцеля прыняў ты,/ каб немачы духоўныя і цялесныя ацаляць ва ўсіх,/ хто з вераю да цябе прыходзіць. / Таму і цяпер, святы, маліся,/ за ўсіх, што імя тваё прызываюць,/ каб ад подступаў варожых уратавацца // і быць памілаванымі ду́шам нашым. 

 

19 лютага

Трапар прп. Вуколу Смірнскаму, глас 4

Пазнанне ісціны зрабіла цябе для паствы меркай веры,/ узорам  пакорлівасці, настаўнікам устрымання. / Таму ты набыў праз пакорнасць веліч, / праз беднасць багацце. / Ойча, Вуколе,/ малі Хрыста Бога/ спасці душы нашы.

 

 

23 лютага

Трапар свмч. Харалампію, глас 4

Стаўпом абраным Царквы Хрыстовай / і свяцільнікам заўжды ззяючым для ўсяго свету / з’явіўся ты, прамудры Харалампіе,/ заззяўшы ў свеце пакутамі,/ зруйнаваў ты ідальскае цемрашальства, блажэнны,/ таму і стаў хадатаем перад Хрыстом,/ маліся, каб спасціся нам.

Кандак свмч. Харалампію, глас 6

Як мучанікаў і вызнаўцаў ззяннем, / двайным вянцом Хрыстос цябе ўвянчаў,/ праславіўшы незлічонымі цудамі на зямлі,/ ты ж благадаць Божую яўляючы нам, / якія з вераю да цябе звяртаемся,/ падай мір, дапамажы ў напасцях і лютых бедах, святы Харалампіе.

 

26 лютага

Трапар свц. Георгію Магілёўскаму, глас 3

Стаўпом Праваслаўя і настаўнікам пабожнасці быў ты,/ свяціцелю ойча наш Георгіе./ Многа скрухі і ганенняў перацярпе́ў ты,/ багамудра паствай сваёй кіруючы,/ усіх на спасенне наставіў ты,/ Царквы Беларускай пахвала́ і горада Магілёва ўкра́са,/ малі Хрыста Бога,// каб умацаваў Бацькаўшчыну нашу ў пабожнасці і спас ду́шы нашы.

 

Кандак свц. Георгію Магілёўскаму, глас 8

Як рупліўца апостальскага і Праваслаўя стоўп непахісны / Царква Хрыстова прыносіць Табе, Госпадзі, свяціцеля Георгія, які ў ёй праславіўся.// Па яго малітвах падай ду́шам нашым мір і вялікую міласць.

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.