Сакавік

11 сакавіка
Трапар 1-га і 2-га аднойдзення галавы Іаана Прадцечы, гл. 4
З зямлі заззяўшы, Прадцечава галава/ вытачае нятленныя промні ацаленняў верным, / у вышніх збірае мноства Ангелаў / ўнізе ж склікае чалавечы род, // каб адзінагалосна ўзносілі славу Хрысту Богу.

Кандак 1-га і 2-га аднойдзення галавы Іаана Прадцечы, гл. 6
Прарок Божы і Прадцеча благадаці / галаву тваю, як шыпшыну свяшчэнную, знайшоўшы ў зямлі,/ ацаленні мы заўсёды атрымліваем, // бо зноў, як і раней, ты прапаведуеш у свеце пакаянне.

 

12 сакавіка
Трапар прпп. айцам, глас 4
Божа айцоў нашых, / ты заўсёды робіш нам па Сваёй лагоднасці, / не адымі міласць Тваю ад нас, / але па іх малітвах // у міры ўладкуй жыццё наша.

Кандак прпп. айцам, глас 8
Як прапаведнікі набожнасці і беззаконня ўтаймавальнікі / сабор баганосных айцоў заззяў, сусвет прасвятляючы, / па іх малітвах ў поўным міры захавай тых, што славяць Цябе / і велічаюць, і спяваюць Табе: Алілуія.

 

15 сакавіка
Трапар іконе Божае Маці “Дзяржаўная”, глас 4
Ангелаў чыны́ з глыбо́кай паша́най Табе слу́жаць, / і ўсе Нябе́сныя сíлы незмаўка́льнымі галаса́мі Цябе ублажа́юць,/ Багародзіца Дзева,/ стара́нна молімся Табе, Улады́чыца:/ няхай будзе Бажэственная благада́ць на пачэ́снай іконе Тваёй “Дзяржа́ўнай”, / і светлаза́рны праме́нь сла́вы цу́даў Тваіх няхай зыхо́дзіць ад яе // на ўсіх, хто з вераю Табе мо́ліцца і ўскліка́е Богу: алілу́ія.

Кандак іконе Божае Маці “Дзяржаўная”, глас 8
Найвыйшэ́шай Ваяво́дзе, Засту́пніцы нашай Улада́рнай,/ спевы падзякі мы прыносім за дарава́нне нам святой іконы Яе, / якою мы ахава́ныя і нічога не страшы́мся, / бо не ад людзей спасенне наша, / а па міласэрнасці Найблагаславе́ннейшай Улады́чыцы. / Таму сёння мы радуемся і святкуем урачы́ста, / бо прыйдзе Улада́рная на ахову зямлі Сваёй.

 

22 сакавіка
Трапар 40 мучанікаў, глас 1
Страстаце́рпцы ўсячэ́сныя,/ сорак во́інаў Хрысто́вых,/ вы, моцна ўзбро́еныя,/ скрозь агонь і ваду́ прайшлі,/ і Ангелам супо́льнымі жыхара́мі ста́лі,/ з імі ж малíцеся Хрысту за тых, што з ве́раю праслаўля́юць вас./ Сла́ва, Таму́, Які даў вам моц,/ сла́ва Таму́, Які вас Увянча́ў,/ Сла́ва Таму́, Які ўсім дае праз вас ацале́нні.

Кандак 40 мучанікаў, глас 6
Усё воінства све́ту пакíнуўшы, / на нябёсах да Ўладара́ далучы́ліся вы,/ сорак страстаце́рпцаў Гаспо́дніх,/ скрозь агонь і ваду прайшо́ўшы, блажэ́нныя, / го́дна атрыма́лі сла́ву з Нябёс // і вянцо́ў мно́ства.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.