Красавік

6 красавіка
Трапар прадсвята Благавешчання, гл. 4
Сёння сусветнай радасці пачатак / прадсвяточнае заспява́ць запаве́дуе,/ бо вось Гаўрыіл прыходзіць,/ Дзеве прыно́сячы дабравесце,/ і да Яе ўсклікае:/ радуйся, Благадатная,// Гасподзь з Табою.

Кандак прадсвята Благавешчання, гл. 8
Для ўсіх зямных пачаткам спасення нашага стала Ты, Багародзіца Дзева, / бо служы́цель Божы з Нябёсаў пасла́ны стаць перад Табою, / вялікі чынанача́льнік Гаўрыіл радасць суцяша́льную Табе прыносіць,// Таму мы ўсе ўскліка́ем да Цябе: радуйся, Нявеста, Якая застала́ся Дзеваю.

 

16 красавіка
Трапар Пахвалы Прасвятой Багародзіцы, глас 8
Зразумеўшы таямнічы сэнс загаду Божага,/ хутка з’явіўся бясплотны Архангел у доме Іосіфа / і сказаў не спазнаўшай шлюбу: / Той, Які схіліў Сваім сашэсцем нябёсы, / не перамяніўшыся, увесь умяшчаецца ў Табе./ І ўбачыўшы ў Тваім улонні Яго прыняўшым выгляд раба,/ Я ўзрушана ўсклікаю:/ Радуйся, Нявеста, Якая засталася Дзеваю.

Кандак Багародзіцы, глас 8
Табе, найвышэйшай Ваяводзе,/ у гонар перамогі мы, збаўленыя ад бед рабы Твае, Багародзіца, падзяку ўзносім;/ Ты ж, маючы моц непераможную, / ад усякіх нас бед вызваляй, каб мы ўсклікалі да Цябе:/ Радуйся, Нявеста, Якая засталася Дзеваю.

 

17 красавіка
Кандак прп. Іосіфу песнапісцу, глас 4
Пакая́ння крыніца невычэ́рпная,/ пада́цель суцяшэ́ння бяско́нцага / і глыбіня́ замілава́ння — ты, Іосіфе,/ слёзы нам дай пакая́ння Бажэ́ственнага, / праз іх мы, пла́чучы тут,/ суцяшэ́нне атрыма́ем ад Бога,/ тваёй дапамогі про́сячы, святы.

Кандак прп. Іосіфу песнапісцу, глас 4
Пакая́ння крыніца невычэ́рпная,/ пада́цель суцяшэ́ння бяско́нцага / і глыбіня́ замілава́ння — ты, Іосіфе,/ слёзы нам дай пакая́ння Бажэ́ственнага, / праз іх мы, пла́чучы тут,/ суця-шэ́нне атрыма́ем ад Бога,/ тваёй дапамогі про́сячы, святы.

 

24 красавіка
Трапар свмч. Анціпе, гл. 4
І ладам жыцця саўдзельнік, / і ў служэнні пераемнік апосталаў,/ ты дасягнуў дара ўзыходжання, / на вышыню богапазнання, / таму слова ісціны выкладаючы, / за веру ты пакутаваў аж да праліцця крыві, / свяшчэннамучанік Анціпа, / малі Хрыста Бога, // за збаўленне душ нашых.

Кандак свмч. Анціпе, гл. 4
Супольнікам апосталаў па прастолу / і свяціцеляў украсаю / быў ты, блажэнны, / мучаніцтвам праславіўшыся, / заззяў ты, як сонца, усіх прасвятляючы, Анціпа святы, / знішчыў ты бязбожжа ноч глыбокую./ Таму і ўшаноўваем цябе, / як Бажэственнага свяшчэннамучаніка, // і ацаленняў падацеля.

 

27 красавіка
Трапар Віленскім мучанікам, глас 4
Вы ад зямно́га го́нару і сла́вы адмо́віліся, / до́блесныя і сла́ўныя паку́тнікі,/ дзе́ля веры стойка і му́жна му́кі перане́слі,/ на смерць сябе адда́ўшы за Жыццё ўсіх — Уладара́./ Таму і Хрысто́с з вялíкай сла́ваю / слупо́м во́блачным з нябёсаў вас азары́ў, / і паша́наю і вянца́мі ад прасто́ла сла́вы ўвянча́ў. / З а́нгеламі сто́ячы прад Ім, / малíце, каб спаслíся ду́шы на́шы.

Кандак Віленскім мучанікам, глас 3
Айцо́ўскую спаку́су адкíнуўшы, святы́я, / прыве́дзены вы былí да Хрыста, / усім душы́ стара́ннем стая́лі му́жна-му́дра да сме́рці, / таму і атрыма́лі вы перамо́гі го́нар сапраўды́, // за ўсіх Уладара́ на́шага несупы́нна мо́лячы.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.