Май

7 мая
Трапар, мч. Саву Страцілату, глас 4
Мучанік Твой, Госпадзі, Сава / у пакутах сваіх вянец прыня́ў нятле́нны ад Цябе, Бога нашага,/ бо маючы моц Тваю, мучыцеляў перамог ён,/ адолеў і дэманаў нямоглыя вы́пады./ Яго малітвамі спасі душы нашы.

Кандак, мч. Саву Страцілату, глас 4
Непераможным военачальнікам быў ты, / варварскія подступы перамог / і, з цвёрдасцю пакуты прыняўшы, слаўны, / мноства ворагаў нябачных адолеў ты./ Тым самым і вянец перамогі сплёў ты, / маліся Хрысту, Сава ўсеблажэнны, за нас, // што з вераю ўшаноўваем цябе.

 

8 мая
Трапар ап. і ев. Марку, гл. 3
Апостал святы і евангеліст Марк,/ маліся Міласціваму Богу,/ каб саграшэнняў прабачэнне // Ён даў душам нашым.

Кандак ап. і ев. Марку, гл. 2
З вышыні прыняўшы благадаць Духа, / красамоўцаў мудраванні разбурыў ты, апостал, / і ўсе народы ахапіўшы, Марк усяслаўны, / да свайго Уладара прывёў ты, // Божае прапаведаўшы Евангелле.

 

9 мая
Кандак свмч. Васілію, еп. Амасійскаму, глас 4
Царовым зага́дам пагрэ́баваўшы, / Царства Нябеснае атрымаў ты, Васіліе,/ і ў ім ліку́ючы, памінай нас, / якія ўшаноўваем памяць тваю,/ свяшчэннаму́чанік.

Кандак свмч. Васілію, еп. Амасійскаму, глас 4
Царовым зага́дам пагрэ́баваўшы, / Царства Нябеснае атрымаў ты, Васіліе,/ і ў ім ліку́ючы, памінай нас, / якія ўшаноўваем памяць тваю,/ свяшчэннаму́чанік.

 

10 мая
Трапар свмч. Сімяона, глас 1
Як Хрыстовага суро́дзіча / цябе, Сімяо́н свяшчэннанача́льнік,/ і як му́чаніка трыва́лага ўсхваля́ем у святасці,/ ты спаку́су пераадо́леў і веру захава́ў./ Таму сёння ўсесвяту́ю па́мяць тваю́ святку́ючы,/ грахо́ў адпушчэ́нне па малíтвах тваíх атры́мліваем.

Кандак свмч. Сімяона, глас 4
Як зорку найвялíкшую Царква, ушано́ўваючы сёння прапаве́дніка Божага Сімяо́на, /святло́м прасвятля́ецца і ускліка́е:/ ра́дуйся, му́чанікаў пачэ́сны вяне́ц.

 

15 мая
Трапар прп. Афанасію Вялікаму, глас 3
Стаўпом Праваслаўя ты быў,/ Божымі догматамі умацоўваючы Царкву, свяшчэннаначальніча Афанасіе,/ з Айцом Адзінасутнага Сына прапаведуючы, / выкрыў ты Арыя, ойча, прападобны./ Хрысту Богу маліся, каб Ён даў нам вялікую міласць.

Кандак прп. Афанасію Вялікаму, глас 2
Праваслаўнае вучэнне насадзіўшы,/ бязбожжа церні павысякаў ты,/ памножыў насенне веры, шчодра паліваючы дажджом духоўным, прападобны,// таму і апяваем цябе, Афанасіе.

 

16 мая
Трапар прп. Феадосію Пячэрскаму, глас 8
Узвы́сіўшыся ў дабрадзе́йнасці, з юнацтва ўзлюбіў ты мана́шаскае жыццё,/ жада́ючы мужны подзвіг здзе́сніць, пасяліўся ты ў пячо́ру,/ і, упрыго́жыўшы жыццё тваё по́стам і чысцінёю, / у малітвах жыў ты, як бяспло́тны, / у зямлі Рускай заззя́ў ты як святлістае свяціла, ойча Феадо́сіе,// малі Хрыста Бога спасці ду́шы на́шы .

Кандак прп. Феадосію Пячэрскаму, глас 3
Зорку Рускую сёння ўшану́ем, / якая на ўсходзе заззя́ла і прыйшла на за́хад, / увесь край гэты і ўсіх нас цу́дамі і дабрадзе́йнасцю ўзбагаціўшы, / дзе́яннем і благада́ццю манашаскага ўста́ву,// блажэ́ннага Феадосія ўшануем.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.