Ліпень

2 ліпеня
Трапар свц. Іава, глас 5
Праваслаўя паборнікам, / веры Хрыстовай вызнаўцам быў ты,/ першаіерарх Царквы Рускае, / свяціцелю ойча Іаве,/ за нас Хрыста Бога малі:/ веру айцоўскую сцвердзіць,/ грахоў адпушчэнне дараваць нам // і падаць свету вялікую міласць.

Кандак свц. Іава, глас 7
У гадзіну лютых выпрабаванняў, / падобна да Іава шматпакутнага, / ты звярнуў паству да пакаяння,/ цярплівы свяціцелю Іаве, / маліся, каб і нам за ўсё быць удзячнымі Госпаду // і заўсёды ўзносіць славу Богу.

 

3 ліпеня
Трапар свц. Міну, еп. Полацкаму, глас 1
Кіеўскіх падзвіжнікаў наследнік дастойны,/ прастолам Полацкай Сафіі ты ўзвялічаны,/ гораду і лю́зям памочнікам з’яўляешся,/ свяціцелю ойча наш Міна./ Слава Таму, Які даў табе благадаць,/ слава Таму, Які ўвянчаў цябе,// слава Спасіцелю Богу, Які дзейнічае праз цябе.

Кандак свц. Міну, еп. Полацкаму, глас 5
Ад паша́ны зямной ухіліўшыся, / славы нябеснай спадобіўся ты, / Божым пакліканнем з глыбіні пячорнай на вышыню свяціцельства ўзышоўшы, / паству Полацкую прымножыў ты, / ойча наш Міна, / малітвеннік дбайны // за ўсіх, хто ўшаноўвае памяць тваю.

 

4 ліпеня
Трапар мч. Юліяну Тарсійскаму, глас 4
Мучанік Твой, Госпадзі, Юлія́н / у паку́тах сваіх вянец прыня́ў нятле́нны ад Цябе, Бога нашага,/ бо ма́ючы моц Тваю, мучы́целяў перамо́г ён,/ адо́леў і дэманаў нямо́глыя вы́пады./ Яго малітвамі спасі ду́шы на́шы.

Кандак мч. Юліяну Тарсійскаму, глас 2
Набо́жнасці неперамо́жнага во́іна,/ і íсціны аднаду́мца і абаро́нца,/ усе дасто́йна сёння ўсхва́лім Юлія́на,/ і усклíкнем да яго: // малí Хрыста́ Бо́га за ўсіх нас.

 

5 ліпеня
Трапар свмч. Яўсевію Самасацкаму, гл. 4
І ладам жыцця саўдзельнік, / і ў служэнні пераемнік апосталаў,/ ты дасягнуў дара ўзыходжання, / на вышыню богапазнання, / таму слова ісціны выкладаючы, / за веру ты пакутаваў аж да праліцця крыві, / свяшчэннамучанік Яўсевіе, / малі Хрыста Бога, // спасці душы нашы.

Кандак прп. Фёдару Сікеоту, гл. 3
Нібы на вогненную калясніцу дабрадзействамі узышоўшы, Баганосны, / узняўся ты на Нябесныя хорамы, / як Ангел, з людзьмі пражыў ты / і, як чалавек, у акружэнні Агелаў лікуеш. / Дзеля гэтага з’явіўся ты цудаў Бажэственным прыстанішчам, // Фёдару прападобне.

 

7 ліпеня
Трапар Нараджэння Іаана Прадцечы, глас 4
Прарок і Прадцеча прышэсця Хрыстовага! / Мы, з любоўю ушаноўваючы цябе, дастойна ўсхваля́ць цябе няздольныя,/ бо слаўным і свяшчэнным нараджэннем тваім / скончылася няплоднасць маці тваёй і немата́ бацькі,// і ўцяле́сненне Сына Божага свету прапаведуецца.

Кандак Нараджэння Іаана Прадцечы, глас 3
Дагэтуль няплодная, сёння нараджае Прадцечу Хрыстовага, / і ён з’яўляецца спаўненнем усіх прароцтваў, / бо, усклаўшы рукі ў Іардане на Таго, Якога прадвяшчалі прарокі,/ стаў ён прарокам Слова Божага,// Яго прапаведнікам, а разам з тым і Прадцечам.

 

8 ліпеня
Трапар прмц. Феўроніі, глас 4
Агніца Твая, Іісусе, Феўронія / усклікае гучнаголасна: / Цябе, Жаніх мой, я люблю, / і, шукаючы Цябе, прымаю пакуты,/ і разам з Табою распінаюць і хаваюць мяне, / і дзеля Цябе я цярплю мукі, / каб царстваваць мне з Табою, і памерці за Цябе, / і каб жыць з Табою; / Ты як ахвяру беззаганную прымі мяне, якая з любоўю аддалася ў ахвяру за Цябе. / Па яе малітвах, як Міласцівы, / спасі душы нашы.

Кандак прмц. Феўроніі, глас 6
Жаніх мой, сладасны Іісусе, — усклікала Феўронія, — / не цяжка мне ісці ўслед за Табою, / бо слодыч любові Тваёй душу маю надзеяй акрыліла, / і хараство міласці Тваёй сэрца маё асалодаю напоўніла, / каб выпіць чашу пакутаў за Цябе/ і каб Ты ўдастоіў мяне далучыцца / ў хораме з мудрымі дзевамі лікаваць за Цябе. / Таму, прападобная страстацерпіца,/ ушаноўваючы подзвігі намаганняў тваіх, молімся табе:/ маліся, каб не зачыніліся і перад намі дзверы хорама.

 

9 ліпеня
Трапар Ціхвінскай іконе, гл. 4
Сёння як сонца святлістае, / заззяла нам узнесеная слаўная ікона твая, Уладычыца, / промнямі міласці свет асвятляючы./ Яе ж вялікая Расія як дар Божы звыш прыняўшы з пашанаю,/ праслаўляе Цябе, Багамаці, усіх Уладычыцу,/ і з Цябе народжанага Хрыста Бога нашага велічае радасна. / Яго ж малі, Спадарыня Царыца Багародзіца, / каб захаваў усе гарады і краіны хрысціянскія / непашкоджанымі ад подступаў варожых / і спас тых, што з вераю пакланяюцца Яго Бажэственнаму і Твайму прачыстаму вобразу, // Дзева, шлюбу недатычная.

Кандак Ціхвінскай іконе, гл. 8
Прыйдзем, людзі, да Дзевы Багародзіцы Царыцы, / з падзякаю да Хрыста Бога,/ і да Яе цудатворнай іконы, з замілаваннем гледзячы, прыпадзем і усклікнем: / Уладычыца Марыя, наведаўшы краіну гэтую цудоўным яўленнем Твайго слаўнага вобраза,/ спасай у міры і спрыяльнасці нашу айчыну і ўсіх хрысціянаў,/ робячы наследнікамі Нябеснага жыцця, / бо мы з вераю ўсклікаем да Цябе: // радуйся, Дзева – свету спасенне.

Трапар прп. Давіду Салунскаму, гл. 4
На табе, ойча, здзейснілася па вобразным слове, / бо, ўзяўшы крыж, ты паследаваў за Хрыстом,/ і на справе вучыў не зважаць на плоць, бо яна часовая,/ а клапаціцца пра дцшц, бо яна несмяротная./ Таму, прападобны Давідзе, дух твой святкуе з Ангеламі.

Кандак прп. Давіду Салунскаму, гл. 1
У садзе вечна квітнеючым, што дабрадзейнасці плады прыносіць,/ з’явіўся ты падобна птушцы дабраспеўнай на садовым дрэве; / і райскае дрэва жыцця – Госпада – у сэрцы тваім прыняўшы,/ ты ўзрасціў, Багамудры,/ ад яго ж і нас насычаеш благадаццю;/ заўжды маліся за нас, Давідзе усеблажэнны.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.