Верасень

1 верасня
Трапар мч. Андрэя Страцілата, гл. 5
Зямнога сану славу пакінуўшы, / ты ўнаследаваў Нябеснае Царства, / кроплямі крыві, як каштоўным каменнем, / нятленныя вянцы ты ўпрыгожыў / і да Хрыста прывёў сабор страстацерпцаў. / З лікамі ангельскімі ў невячэрнім святле / незаходзячае Сонца – Хрыста знайшоў ты, / святы Андрэю Страцілаце, / Яго ж малі заўсёды з тымі, што пакутавалі разам, / каб збавіў душы нашы.

Кандак мч. Андрэя Страцілата, гл. 4
У малітвах перад Госпадам стоячы, / як зорка перад сонцам, / і жаданы скарб Царства ўбачыў ты, / радасці невымоўнай напоўніўшыся. / Несмяротнаму Цару, Якога бясконца давеку Ангелы няспынна ўсхваляюць, / ты пяеш, Андрею Страцілаце, // з імі ж маліся несупынна за ўсіх нас.

 

2 верасня
Трапар прар. Самуіла, глас 2
Дар шматкаштоўны дадзены быў няплоднаму ўлонню / і прынесены ў ахвяру, як усеспаленне добраўгоднае Госпаду свайму,/ паслужыў ты Яму ў праведнасці і праўдзе,/ таму мы ўшаноўваем цябе, прароча Божы Самуіле, // як малітвенніка за душы нашы.

Кандак прар. Самуіла, глас 8
Як шматкаштоўны дар, раней зачацця прысвечаны Богу, / з маладосці Яму, як Ангел, паслужыў ты, усеблажэнны,/ і спадобіўся прарочыць будучае.// Таму мы ўсклікаем да цябе: радуйся, прароча Божы Самуіле, архіерэй вялікі.

 

4 верасня
Трапар мч., гл.4
Мучанікі Твае Госпадзі,/ у пакутах сваіх вянцы прынялí нятле́нныя ад Цябе, Бога нашага:/ бо маючы моц Тваю,/ мучы́целяў перамаглі,/ адолелі і дэманаў нямоглыя выпады./ Па іх малітвах// спасі душы нашы.

Кандак мч. Агафаніка, гл.1
Званне добрае набыўшы, Богамудры,/ ад веры мужоў нячыстых адмовіўся,/ не збаяўся ты мук, Агафанíк слаўны,/ таму і дабротаў спа́дчыннікам стаў ты/ і прыня́ў з тымі, што пакутавалі з табою,// вянцы дастойныя.

 

8 верасня
Трапар мучанікам, глас 4
Мучанікі Твае, Госпадзі, / у паку́тах сваіх прынялí вянцы нятле́нныя ад Цябе, Бога нашага,/ бо маючы моц Тваю,/ мучы́целяў адо́лелі, / і знíшчылі бяссíльныя злачы́нствы дэ́манаў, / па іх малітвах // спасі ду́шы нашы.

Кандак мчч. Адрыяна і Наталіі, глас 4
Му́чанікаў заззя́ла Бажэ́ственная па́мяць/ і святлом азары́ла ўсе зямны́я краí, што ўскліка́юць: // Ты, Хрысце́, — ра́даванне му́чанікаў.

 

10 верасня
Трапар прп. Маісею Мурыну, гл. 1
Пустыні жыхаром і ў плоці Ангелам, / і цудатворцам з’явіўся ты, Баганосны ойча наш Маісее, / пастом, трываннем, малітваю Нябесныя дараванні прыняўшы, / ацаляеш нядужных і душы тых, што звераю прыходзяць да цябе. / Слава Таму, Які даў табе моц, / слава Таму, Які ўвянчаў цябе, / слава Таму, Які падае праз цябе ўсім ацаленні.

Трапар прп. Іаву Пачаеускаму, гл. 4
Усклаўшы на сябе ярмо Хрыстова з юнацтва, / прападобны ойча Іаве,/ шмат гадоў у святасці здзяйсняў ты подзвіг, / на ніве пабожнасці / у абіцелі Угорніцкай і на востраве Дубінскім, / і, прыйшоўшы да гары Пачаеўскай, / адзначанай гаючаноснаю ступнёю Прасвятой Багародзіцы, / у цеснай пячоры каменнай / дзеля богадумнасці і малітвы шмат разоў зачыняўся ты,/ і благадаццю Божаю умацоўваючыся, / мужна працаваў ты на карысць Царквы Хрыстовай і абіцелі тваёй, / а разам з тым і супраць ворагаў Праваслаўя і хрысціянскай набожнасці, / узняўшы да гэтай барацьбы манахаў, / і прывёўшы іх з перамогаю да Уладара і Бога. // Яго ж малі, каб спас душы нашы.

 

12 верасня
Трапар дбрв. кн. Аляксандра Неўскага, глас 4
Пазна́й сваю бра́цію, расійскі Іо́сіфе, / не ў Егіпце, а на Нябёсах цару́ючы, / дабраве́рны кня́жа Аляксандр,/ і прымі мале́нні іх, / прымнажа́ючы жы́та лю́дзям урадлíвасцю зямлі тваёй, / гарады ўлада́нняў тваіх ахоўваючы мале́ннем / і праваслаўным хрысціянам змага́цца з супраціўнымі дапамага́ючы.

Кандак дбрв. кн. Аляксандра Неўскага, глас 4
Як сваякí твае́ Барыс і Глеб, / явіліся да цябе з Нябёсаў на дапамогу, / калі змага́ўся ты / су́праць Ве́лгера Све́йскага і воінаў яго, / так і ты цяпер, блажэ́нны Аляксандр, / прыйдзі на дапамогу тваім сваякам // і перамажы́ тых, хто змага́ецца су́праць нас.

Трапар свмч. Нікалаю, прасвітару Віцебскаму, глас 4
Лагоднасці і пакоры дасягну́ўшы, / любоў Хрыстову пастве тваёй паказаў ты, / бясстрашным абаронцам Царквы Праваслаўнай у час вогненных выпрабава́нняў стаў ты, / свяшчэннаму́чанік Нікалай, / зняволенні і выгна́нні, пакуты і смерць ад багаборцаў перацярпеў ты. / Вянец мучаніцкі прыняўшы, / на Нябёсах цяпер радуешся. / Маліся міласціваму Богу,/ каб захава́ў Царкву нашу ад нестрае́нняў, / даў лю́дзям Сваім аднадумства і мір, // і спас ду́шы нашы.

Кандак свмч. Нікалаю, прасвітару Віцебскаму, глас 1
Усяхва́льны свяшчэннамучанік Нікалай, / пакуты да крывí перацярпе́ўшы, / у сабе ты разважа́ў, / што дзе́ля Госпада мы паміраем, / і няма нашага змага́ння з плоццю і крывёй, / а супраць уладара́ це́мры веку гэтага. / Таму маліся, святы, да Хрыста // даць нам мір і вялікую міласць.

 

13 верасня
Трапар Ускладання пояса Багародзіцы, гл. 8
Багародзіца Вечнадзе́ва, по́крыва для людзе́й,/ ры́зу і пояс прачы́стага Твайго цела,/ як дзяржа́ўную агаро́джу гораду Твайму дала́ Ты, / праз Народжанага без се́мені ад Цябе Ты нятле́ннаю застае́шся,/ а праз Цябе і прырода абнаўля́ецца, і час. / Таму молім Цябе мір го́раду Твайму́ пада́ць // і ду́шам на́шым вялíкую міласць.

Кандак Ускладання пояса Багародзіцы, гл. 4
Пачэ́снага пояса Твайго усклада́нне, / святку́е сёння храм Твой, Усяпе́тая,/ і стара́нна ускліка́е да Цябе: / радуйся, Дзева, // хрысція́н усхвале́нне.

 

15 верасня
Трапар мч. Маманта, глас 4
Мучанік Твой, Госпадзі, Ма́мант / у пакутах сваіх вянец прыня́ў нятле́нны ад Цябе, Бога нашага,/ бо ма́ючы моц Тваю, мучы́целяў перамог ён,/ адолеў і дэманаў нямо́глыя вы́пады./ Яго малітвамі спасі ду́шы на́шы.

Кандак мч. Маманта, глас 3
Ты, святы́, жазло́м ад Бога табе да́дзеным,/ людзей тваіх упа́свіў на па́шах жыццяда́йных,/ а звяроў няба́чных і неўтаймава́льных/ зверг ты пад ногі тых, што апява́юць цябе,/ бо ўсе, хто ў бе́дах, ма́юць цябе, Ма́мант, засту́пнікам шчы́рым.

 

16 верасня
Трапар свмч. Анфіму, глас 4
І ладам жыцця саўдзельнік, / і ў служэнні пераемнік апосталаў,/ ты дасягнуў дара ўзыходжання, / на вышыню богапазнання, / таму слова ісціны выкладаючы, / за веру ты пакутаваў аж да праліцця крыві, / свяшчэннамучанік Анфіме, / малі Хрыста Бога, // спасці душы нашы.

Кандак свмч. Анфіму, глас 4
Свяшчэннікам набожна пражыўшы,/ і мучаніцкі шлях скончыўшы,/ ідальскія служэнні спыніўшы,/ абаронцам быў ты для твайго статку, Багамудры./ Таму яны і ўшаноўваюць цябе, у тайне ўсклікаючы: / ад бед збаў нас тваімі малітвамі, // Анфіме заўжды памінаемы.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.