Кастрычнік

1 кастрычніка
Кандак прп. Яўменію Горцінскаму, глас 2
Святлом Божым прасвятліўшыся, усеблажэнны, / ты прасвятляеш нас, якія з любоўю апяваем, ойча,/ пачэсны і слаўны і святы твой спачын, / іерарх Яўменій, няспынна маліся за ўсіх нас.

Кандак прп. Яўменію Горцінскаму, глас 2
Святлом Божым прасвятліўшыся, усеблажэнны, / ты прасвятляеш нас, якія з любоўю апяваем, ойча,/ пачэсны і слаўны і святы твой спачын, / іерарх Яўменій, няспынна маліся за ўсіх нас.

 

2 кастрычніка
Трапар мчч. Трафіму, Савацію і Дарымедонту, гл. 8
У Троіцы ўсхва́лены Бог тро́іцу му́чанікаў прасла́віў, / Трафіма, Сава́ція і Дарымедо́нта, / бо ве́руючы ў Яго, яны перамаглі ворага. / Па іх малітвах, Хрысце́ Бо́жа наш, памíлуй нас.

Кандак мчч. Трафіму, Савацію і Дарымедонту, гл. 8
Як паку́тнікаў цвярды́ня і набо́жнасці ўмацава́нне, / Царква ўшано́ўвае і праслаўля́е твае светлано́сныя паку́ты,/ заўжды апява́емы блажэ́нны паку́тнік, до́блесны і му́дры, сла́ўны Трафíме, // з тымі, што паку́тавалі з табою, ачышчэ́нне для тых, якія апява́юць цябе, прасі, бо ты неперамо́жны.

Трапар кнн. Фёдару, Давіду і Канстанціну, гл. 4
З юнацтва вашага да Хрыстовай любові далучыўшыся, святыя, / старанна закон і ўстанаўленні Яго вы захавалі, / таму і цудоўнымі дараваннямі ўзбагаціўшыся, / ацаленні падаяце́ Фёдар, Давід і Канстанцін,/ за нас, якія з вераю вас ушаноўваем, / маліцеся Хрысту Богу, / каб спасціся ду́шам нашым.

Кандак кн. Фёдару, гл. 4
З’явіўся ты вялікім сонцам Хрыстовай Царквы,/ асвятляючы святлом вучэння, усячэсны,/ нібы залатым каўшом з невы́капанага калодзежа цудаў / чэрпаў ты з Крыніцы невычэрпнай/ да спачыну свайго прыйшоў ты,/ ўсеблажэнны Фёдар,// сёння ўсім падае́ш грахоў прабачэнне.

 

3 кастрычніка
Трапар вмч. Яўстафію Плакіду і мчч. Феапісцíі, Ага́пію, Феапíсту, глас 4
Мучанікі Твае, Госпадзі, / Яўста́фій, Феапісцíя, Ага́пій і Феапíст / у пакутах сваіх прынялí вянцы нятле́нныя ад Цябе, Бога нашага,/ бо ма́ючы моц Тваю,/ мучыцеляў адолелі, / і знішчылі бяссільныя злачы́нствы дэманаў, // па іх малітвах спасі ду́шы нашы.

Кандак вмч. Яўстафію Плакіду, глас 2
Паку́там Хрыстовым адкры́та насле́дуючы,/ і Яго чашу стара́нна выпіўшы,/ супольнікам стаў ты Яўстафіе і славы сунасле́днікам,/ ад Самога ўсіх Бога атрыма́ўшы з вышынí,/ Бажэ́ственнае вызвале́нне.

 

6 кастрычніка
Трапар зачацця Іаана Прадцечы, гл. 4
Узвесяліся бясплодная, якая раней не нараджала, / бо ты зачала сапраўды свяцільніка Сонца, / які будзе асвятляць увесь сусвет, на слепату хворы; / лікуй, Захарыя, усклікаючы з адвагаю: // прарок Усявышняга мае нарадзіцца.

Кандак зачацця Іаана Прадцечы, гл. 1
Радуецца светла Захарыя вялікі, / з усяслаўнаю Елісаветаю жонкаю,/ дастойна зачынаючы Іаана Прадцечу, / пра якога Архангел дабравесціў з радасцю, / і мы, людзі, годна яго ўшануем, / як тайназнаўца благадаці.

 

8 кастрычніка
Трапар прп. Сергію Раданежскаму, гл. 4
Ты, дабрадзейнасцяў падзвіжнік, / як ісцінны воін Хрыста Бога, / са страсцямі настойліва змагаўся ты ў жыцці часовым,/ будучы ў песнапеннях, трыванні і посце прыкладам для сваіх вучняў;/ таму і ўсяліўся ў цябе Святы Дух ,/ дзеяннем Якога ты светла ўпрыгожаны./ Ты ж, маючы адвагу да Святой Троіцы, / памінай стада тваё, якое сабраў ты, мудры, / і не забудзь наведваць,/ як абяцаў ты, чадаў тваіх, // Сергіе прападобны, ойча наш.

Кандак прп. Сергію Раданежскаму, гл. 8
Хрыстоваю любоўю узгарэўшыся, прападобны, / і за Ім следуючы з неаслабным жаданнем,/ ты ўзненавідзеў усякую плоцкую асалоду, і заззяў у айчыне сваёй, / таму і Хрыстос узбагаціў цябе дарам цудаў/ Памінай нас, якія ўшаноўваем светлую памяць тваю, / каб мы ўсклікалі да цябе: Радуйся, Сергіе богамудры!

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.