Лістапад

8 лістапада
Трапар вмч. Дзімітрыя Салунскага, глас 3
Вялікага абаронцу ў бе́дах, які народы перамага́е, / свет атрымаў у табе, страстаце́рпец. / І як перамог ты Лíеву ганарлівасць, / на подзвіг адва́гаю ўмацава́ўшы Нестара,/ так, святы Дзімітрые, Хрысту Богу маліся, // каб Ён даў нам вялікую міласць.

Кандак вмч. Дзімітрыя Салунскага, глас 2
Крыві тваёй струме́нямі, Дзімітрые, / Бог Царкву абагры́ў, / даўшы табе моц непераможную / і захоўваючы непашкоджаным горад твой, // ты ж яго цвярдыня.

 

10 лістапада
Трапар вмц. Параскевы, глас 4
Праму́драя і ўсяхва́льная Хрыстова мучаніца Параскева,/ мужчы́нскую моц атрыма́ўшы, а жаночую нямо́гласць адкíнуўшы, / дыявала перамагла́ і мучы́целя пасаро́мела, / ускліка́ючы і прамаўля́ючы:/ прыйдзíце, це́ла маё мячо́м пасячы́це і агнём спалíце, / бо я, радуючыся іду да Хрыста, Жаніха́ майго.// Па яе малітвах, Хрысце Божа, спасі ду́шы нашы.

Кандак вмц. Параскевы, глас 3
Усесвятое і беззага́ннае мучэнне прынёсшы, / як шлю́бны дар пачэ́сны несмяро́тнаму Жаніху Хрысту, / Ангелаў чыны́ узра́давала і перамагла́ дэманскія по́дступы. / Дзеля гэтага пачэсна з вераю ўшаноўваем цябе,// мучаніца Параскева шматпаку́тная.

 

11 лістапада
Трапар прмц. Анастасіі, глас 4
Агніца Твая, Іісусе, Анастасія / усклікае гучнаголасна: / Цябе, Жаніх мой, я люблю, / і, шукаючы Цябе, прымаю пакуты,/ і разам з Табою распінаюць і хаваюць мяне, / і дзеля Цябе я цярплю мукі, / каб царстваваць мне з Табою, і памерці за Цябе, / і каб жыць з Табою; / Ты як ахвяру беззаганную прымі мяне, якая з любоўю аддалася ў ахвяру за Цябе. / Па яе малітвах, Міласцівы, / спасі душы нашы.

Кандак прмц. Анастасіі, глас 3
Вадою дзявоцтва ачышчаная ты, прападобная,/ крывёю мучаніцтва ўвянчаная была, Анастасія, / ты падаеш тым, хто ў бедах, ацаленне ад хваробаў,/ і спасенне тым, што сардэчна звяртаюцца,/ бо табе дае сілу Хрыстос, // струменячы благадаць невычэрпную.

 

12 лістапада
Трапар мучанікам, глас 4
Мучанікі Твае, Госпадзі, / у пакутах сваіх прынялі вянцы нятленныя ад Цябе, Бога нашага,/ бо маючы моц Тваю,/ мучыцеляў адолелі, / і знішчылі бяссільныя злачынствы дэманаў, / па іх малітвах // спасі душы нашы.

Кандак свмч. Зіновія і мц. Зіновіі, глас 8
Вызнаўцаў ісціны і прапаведнікаў благачэсця,/ двоіцу дастойна ўшануем у Боганатхнёных спевах,/ Зіновія разам з мудраю Зіновіяй,/ якія разам і жылі, і спачылі,/ праз мукі прыняўшы вянец нятленны.

 

13 лістапада
Трапар апосталам, гл. 3
Апосталы святыя, / маліце міласцівага Бога, / каб прабачэнне саграшэнняў, // Ён пада́ў ду́шам нашым.

Кандак апп. Стахію, Амплію і інш., гл. 8
Як свяшчэнныя скарбы Усесвятога Духа,/ і Сонца Славы ззяння, належна будзем апяваць мудрых апосталаў,/ Апе́лія, Урва́на і Арыставу́ла / Амплíя, Наркíса і Стахíя,// якія благадаць атрымалі ад Бога нашага.

 

15 лістапада
Трапар навамучанікаў Расійскіх, глас 4
Сёння радасна лікуе Царква Руская, / праслаўляючы навамучанікаў і вызнаўцаў сваіх: / свяціцеляў і іерэяў, / царственных страстацерпцаў,/ дабраверных князёў і княгінь,/ прападобных мужоў і жанчын,/ і ўсіх праваслаўных хрысціян,/ якія ў дні ганенняў бязбожных / жыццё сваё за веру ў Хрыста палажылі / і крывёю ісціну захавалі./ Іх хадайніцтвам, доўгацярплівы Госпадзі,/ краіну нашу ў Праваслаўі захавай // да сканчэння веку.

 

17 лістапада
Трапар прп. Іаанікію, глас 8
Слёз тваіх струме́ннямі бяспло́ддзе пусты́ні апрацаваў ты,/ і з глыбокімі ўздыха́ннямі плод у сто крат у по́дзвігах прынёс ты, / і стаў свяцíльнікам для свету, ззя́ючы цу́дамі, Іаанікіе, ойча наш; / малі Хрыста Бога спасцí ду́шы нашы.

Кандак прп. Іаанікію, глас 8
Зоркаю святлíстаю з’явіўся ты, свет асвятляючы,/ і тых, хто ў це́мры страсце́й, азара́ючы, / урачом моцным ты стаў і пако́лькі ма́еш благада́ць ацалення,/ мы ўскліка́ем: радуйся, о́йча Іаанікіе.

 

18 лістапада
Трапар свц. Іоны Наўгародскага, глас 4
Подзвігам веры і узорам лагоднасці,/ нібы сад пасярод рая,/ праведнымі тваімі справамі ты свет прасвятляеш,/ таму да мошчаў тваіх мы з любоўю прыкладаемся / і з вераю усклікаем: / стань дапамогаю для тых, што апяваюць памяць тваю светланосную, ойча Іона,// і маліся, каб спасліся душы нашы.

Кандак свц. Іоны Наўгародскага, глас 4
Звыш прыняў ты Бажэственную благадаць, / каб хадайнічаць да Бога і да людзей,/ як архіерэй ўзносячы прынашэнне / і мір людзям тваім прыносячы / і вялікі плён, Іона блажэнны; / ты Вялікага Ноўгарада усхваленне // і радасць тых, што жывуць у ім.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.