Снежань

1 снежня
Трапар мучанікам, глас 4
Мучанікі Твае, Госпадзі, / у пакутах сваіх прынялі вянцы нятленныя ад Цябе, Бога нашага,/ бо маючы моц Тваю,/ мучыцеляў адолелі, / і знішчылі бяссільныя злачынствы дэманаў, / па іх малітвах // спасі душы нашы.

Кандак мч. Платона, глас 3
Светлая твая памяць свет ра́дуе,/ скліка́ючы веруючых ўсіх у святы храм твой, / дзе цяпер сышо́ўшыся радасна,/ мы спяваем ў песнях урачыста./ Таму, Платоне, і усклікаем да цябе: // збаў, святы, ад язычніцкага нашэ́сця горад твой.

 

2 снежня
Трапар прар. Аўдзія, гл. 2
Прарока Твайго Аўдзія памяць, Госпадзі, святкуючы,/ праз яго молімся Табе: / спасі душы нашы.

Трапар прар. Аўдзія, гл. 2
Прарока Твайго Аўдзія памяць, Госпадзі, святкуючы,/ праз яго молімся Табе: / спасі душы нашы.

 

3 снежня
Трапар прадсвята Увядзення ў храм, глас 4
Радасцю заручае сёння Анна ўсіх, / супраціўны смутку плод узрасціўшы, адзіную Вечнадзеву,/ Якую і прыводзіць, малітвы узносячы,/ з радасцю сёння ў храм Гасподні, // як сапраўдны храм Бога Слова і Маці прачыстую.

Кандак прадсвята Увядзення ў храм, глас 4
Радасцю сёння напоўніўся ўвесь свет / на велічным свяце Багародзіцы, усклікаючы: // Яна наш пакроў Нябесны.

Трапар прпп. айцам, глас 4
Божа айцоў нашых, / ты заўсёды робіш нам па Сваёй лагоднасці, / не адымі міласць Тваю ад нас, / але па іх малітвах// у міры ўладкуй жыццё наша.

Кандак прп. Грыгорыя Дэкаполіта, глас 3
Як светлае сонца цябе вызнаé Царква,/ бо дабрадзейнасцяў украсамі і ацаленняў промнямі / ты ўсіх прасвятляеш, угоднік Хрыстоў; / таму і мы святкуем пачэсную памяць тваю, / і ўшаноўваем подзвігі твае, / усеблажэнны ойча,/ прамудры Грыгорые.

 

5 снежня
Трапар свмч. Іаасафу, еп. Магілёўскаму, глас 3
Царквы Рускай стоўп непахíсны,/ пры́клад набо́жнаці, узор жыцця́ Ева́нгельскага, / свяшчэннаму́чанік Іааса́фе, / дзе́ля Хрыста́ паку́таваўшы на́ват да крывí, / Яго ж малí стара́нна, як Пачына́льніка і Здзяйсня́льніка спасе́ння, // Русь Святую ўмацава́ць у Праваслаўі да сканчэ́ння ве́ку.

Кандак свмч. Іаасафу, еп. Магілёўскаму, глас 2
Усхва́лім, верныя, / выда́тнага сярод свяцíцеляў / і сла́ўнага сярод му́чанікаў Іааса́фа, / Праваслаўя паборніка і набо́жнасці руплíўца, / зямлí Рускай цудо́ўную кве́цень; / ён праз паку́ты Нябёс дасягну́ў // і там горача мо́ліць Хрыста Бога спасцí ду́шы нашы.

 

6 снежня
Трапар дбрв. кн. Аляксандра Неўскага, глас 4
Сла́ўным па́расткам з набо́жнага ко́раня / быў ты, блажэ́нны Аляксандр, / бо явíў цябе Хрыстос,/ як адзін з Божых ска́рбаў Ру́скае зямлі, / новага цудатво́рца, слаўнага і Богу ўго́днага. / І сёння, сышоўшыся ўшанава́ць памяць тваю з ве́раю і любо́ўю,/ у псалма́х і спе́вах мы ра́дасна славім Госпада, / Які даў табе благада́ць ацале́нняў./ Маліся Яму, каб уратаваў Ён горад гэ́ты, / і каб краіна твая была́ Богу прые́мная, // і каб сыны́ рускія спасліся.

Кандак дбрв. кн. Аляксандра Неўскага, глас 8
Мы ўшано́ўваем цябе, як святлíстую зо́рку, / што заззя́ла на ўсх¬о́дзе і прыйшла́ на за́хад: / бо ўсю краіну гэ́тую ты цу́дамі і дара́мі ўзбагача́еш / і прасвятля́еш тых, хто з вераю ўшано́ўвае памяць тваю, Аляксандр блажэ́нны. / Таму сёння святку́ем твой спачы́н, бо мы лю́дзі твае. / Маліся за ўратава́нне Ба́цькаўшчыны тваёй, і ўсіх, што прыходзяць да ра́кі з мо́шчамі тваíмі // і з вераю ўскліка́юць да цябе: ра́дуйся, умацава́нне го́рада на́шага.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.