Песнапенні літургіі Лазаравай суботы

Трапар, глас 1

Агу́льнае уваскрасе́нне / яшчэ́ перад Тваімі паку́тамі сцвярджа́ючы, / з мёртвых падня́ў Ты Ла́зара, Хрысце́ Божа. / Таму і мы, як дзеці, несучы́ сімвалы перамогі, / Табе, Перамо́жцу смерці ўсклікаем: / Аса́нна ў вы́шніх, Благаславёны Той, Хто прыходзіць у імя́ Гасподняе.

Кандак, глас 2

Усіх Радасць Хрыстос, / Ісціна, Святло, Жыццё і све́ту Уваскрасенне, / íсным на зямлі явіўся Сваёю дабрынёю / і быў вобразам уваскрасе́ння,/ усім падаючы́ Бажэственнае прабачэ́нне.

Прычасны:

З ву́снаў дзяцей і немаўля́т Ты ўчынíў хвалу.

Пракімен, глас 3: Гасподзь Асвета мая і Спасіцель мой, каго мне баяцца.
Верш: Гасподзь Абаронца жыцця майго, каго мне страшыцца.

Алілуія, глас 5: Гасподзь царствуе, Ён у веліч убраны.
Верш: Бо Ён умацаваў сусвет, які не зрушыцца.

задастойнік Лазаравай суботы

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.