Свята Хрышчэння Гасподняга

Трапар свята Хрышчэння Гасподняга, глас 1

Во Иорда́не креща́ющуся Тебе, Господи, / Тро́ическое яви́ся поклоне́ние: / Роди́телев бо глас свиде́тель­­ствоваше Тебе́, / возлю́бленнаго Тя Сы́на имену́я: / и Дух в ви́де голуби́не / изве́ствоваше словесе́ утвержде́ние. / Явле́йся, Христе́ Бо́же, / и мир просвеще́й сла́ва Тебе́.

Калі Ты, Госпадзі, хрысціўся ўІардане, / вы́явілася паклане́нне Троіцы, / бо голас Айца све́дчыў аб Табе, / Узлю́бленым Цябе Сынам называючы, / а Дух, увыглядзе голуба, / сцвердзіў праўдзівасць гэтага слова./ Явіўся Ты, Хрысце Божа, // і прасвятліў свет, слава Табе.

 

Кандак свята Хрышчэння Гасподняга, глас 4

Яви́лся еси́ днесь вселе́нней, / и свет Твой, Господи, зна́менася на нас, / в ра́зуме пою́щих Тя: / прише́л еси́ и́яви́лся еси́, / Свет Непристу́пный.

Явіўся Ты сёння сусвету, / і святло Тваё, Госпадзі, захава́лася на нас, / якія свядома апяваем Цябе: / прыйшоў і явіўся Ты — // Святло Непрысту́пнае.

 

Задастойнік свята Хрышчэння Гасподняга

Велича́й, душе́ моя, Честне́йшую го́рних во́инств Де́ву Пречи́стую Богоро́дицу.

Недоуме́ет всяк язы́к благохвали́типо достоя́нию, изумева́ет же ум и преми́рный пе́тиТя, Богоро́дице; оба́че Блага́я су́щи, ве́ру приими́, ибо любо́вь ве́си боже́­ственную на́шу: Ты бо христиа́н еси́ Предста́тельница, Тя велича́ем.

Велічай, душа мая, Пачэснейшую за нябесныя войскі Дзеву, Прачыстую Багародзіцу.

Не можа ніякі народ Цябе дастойна пахвалíць, здзіўляецца ж розум і вышэй за свет апяваць Цябе, Багаро­дзіца: але, паколькі Добрая Ты, веру прымі, бо любоў ведаеш Божую нашу, бо Ты Заступніца хрысціян, Цябе велічаем.

Задостойник Крещения

 

Задостойник Крещения 2

Антыфоны Хрышчэння

Антыфон 1

1.    Пасля вы́хаду Ізра́іля з Егíпта, / дому Іакава — з народа ва́рварскага.

Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, Спасіцелю,/ спасі нас.

 

2.    Стала Іудзея святы́няю Яго,/ Ізраіль — краíнаю Яго.

Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, Спасíцелю,/ спасі нас.

 

3.    Мора ўбачыла і пабе́гла / Іардан павярну́ў назад.

Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, Спасíцелю,/ спасі нас.

 

4.    Што з табою, мора, чаму ты пабе́гла́ / І з табою, Іардане, чаму ты павярну́ў назад?

Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, Спасíцелю,/ спасі нас.

 

5.    Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу,/ і цяпер, і заўсёды і на векі вякоў. Амінь.

Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, Спасíцелю,/ спасі нас.

 

Антыфон 2

1.    Я радуюся, што пачу́ў Гасподзь / голас мале́ння майго.

Прыпеў: Спасі нас, Сыне Божы,/ Які хрысціўся ў Іардане, што пяём Табе: Алілуія.

 

2.    Ён прыхілíў да мяне ву́ха Сваё,/ таму я буду клікаць Яго ва ўсе дні мае́.

Прыпеў: Спасі нас, Сыне Божы,/ Які хрысціўся ў Іардане, што пяём Табе: Алілуія.

 

3.    Агарнулі мяне хваробы смяротныя, / бе́ды пяке́льныя спатка́лі мяне́.

Прыпеў: Спасі нас, Сыне Божы,/ Які хрысціўся ў Іардане, што пяём Табе: Алілуія.

 

4.    Горасці і пакуты напатка́ў я / і імя́ Гасподняе паклíкаў.

Прыпеў: Спасі нас, Сыне Божы,/ Які хрысціўся ў Іардане, што пяём Табе: Алілуія.

Слава, і цяпер. Адзінародны Сыне…

 

Антыфон 3

1.    Вызнава́йце Госпада, бо Ён добры, бо наве́к міласць Яго.

Трапар Хрышчэння.

 

2.    Няхай прамаўля́е дом Ізраілеў: / бо Ён добры, бо наве́к міласць Яго.

Трапар Хрышчэння.

 

3.    Няхай прамаўля́е дом Ааро́наў: / бо Ён добры, бо наве́к міласць Яго.

Трапар Хрышчэння.

 

4.    Няхай прамаўля́юць усе, хто баіцца Госпада: / бо Ён добры, бо наве́к міласць Яго.

Трапар Хрышчэння.

 

Замест Трысвятога — “Усе вы, што ў Хрыста ахрысцíліся, у Хрыста апрану́ліся. Алілуія.” (“Елицы…”).

 

Адпуст на Хрышчэнне Гасподняе:

Той, Хто ў Іардане хрысцíцца пажада́ў ад Іаана дзе́ля на́шага спасе́ння, Хрысто́с, íсцінны Бог наш…

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.