Свята Пасхі

Трапар свята Пасхі, глас 5

Христо́с воскре́се из ме́ртвых, / сме́ртию смерть попра́в/ и су́щим во гробе́х жи́вот дарова́в.

Хрыстос уваскрэс з мёртвых, / смерцю смерць зваяваў,/ і тым, што ў магілах, жыццё дараваў.

 

Кандак свята Пасхі, глас 8

Аще и во гро́б снизше́л еси́, Безсме́ртне,/ но а́дову разруши́л еси́ си́лу, / и воскре́сл еси́, я́ко Победи́тель, Христе́ Бо́же, / жена́м мироно́сицам веща́вый: ра́дуйтеся, / и Твои́м Апо́столом ми́р да́руяй,// па́дшим подая́й воскресе́ние.

Хоць і сышоў Ты ў магілу, Несмяротны, / але знішчыў Ты сілу пекла, / і ўваскрэс, як Пераможца, Хрысце Божа,/ жанчынам міраносіцам абвясціўшы: Радуйцеся! / і Сваім апосталам мір до́рачы, // і тым, што па́лі, даючы́ уваскрасенне.

 

Задастойнік Свята Пасхі

Ангел вопия́ше Благода́тней:/ Чи́стая Де́во, ра́дуйся,/ и па́ки реку́: ра́дуйся!/ Твой Сын воскре́се / тридне́вен от гро́ба / и ме́ртвыя воздви́гнувый,/ лю́дие, весели́теся.

Свети́ся, свети́ся,/ но́вый Иерусали́ме,/ сла́ва бо Госпо́дня на Тебе́ возсия́./ Лику́й ны́не и весели́ся Сио́не./ Ты же, Чи́стая, красу́йся, Богоро́дице,/ о возста́нии Рождества́ Твоего́.

Ангел ускліка́ў Благада́тнай: / Чыстая Дзева, ра́дуйся!/ І зноў кажу: ра́дуйся, / Твой Сын уваскрэс / на трэці дзень з гробу, / і мёртвых ўзня́ў Ён, / людзі, весяліцеся.

Свяціся, свяціся, / но́вы Іерусаліме, / сла́ва бо Гаспо́дняя на табе заззя́ла. / Лікуй сёння і весяліся, Сіоне./ Ты ж, Чы́стая, радуйся, Багародзіца, / аб Уваскрасе́нні Наро́­джанага Табой.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.