Свята Праабражэння Гасподняга

Трапар свята Праабражэння Гасподняга, глас 7

Преобрази́лся еси́ на горе́, Христе́ Бо́же, показа́вый ученико́м Твои́м сла́ву Твою́, я́коже можа́ху: да возсия́ет и нам гре́шным свет Твой присносу́щный, моли́твами Богоро́дицы, Светода́вче, сла́ва Тебе́.

Праабразіўся Ты на гары, Хрысце Божа, / паказаўшы вучням Тваім славу Тваю, наколькі было ім магчыма. / Няхай і нам, грэшным, заззяе святло Тваё вечнае, // па малітвах Багародзіцы, Святладаўца, слава Табе.

 

Кандак свята Праабражэння Гасподняга, глас 7

На горе́ преобрази́лся еси́, / и я́коже вмеща́ху ученицы́ Твои́, сла́ву Твою, Христе Боже, ви́деша: / да егда́ Тя у́зрят распина́ема, / страда́ние у́бо уразуме́ют во́льное,/ми́рови же пропове́дят: // я́ко Ты еси вои́стинну Отчее сия́ние.

На гары праабразіўся Ты, / і вучні Твае бачылі славу Тваю, Хрысце́ Божа, наколькі маглі ўспрыня́ць яе,/ каб, убачыўшы Цябе распіна́емага, / зразумелі, што мукі Твае дабравольныя, / і свету прапаведалі, // што Ты сапраўды ёсць Ойчае ззянне.

 

Задастойнік свята Праабражэння Гасподняга

Велича́й, душе́ моя́, на Фаво́ре преобрази́вшагося Го́спода.

Рождество́ твое́ нетле́нно яви́ся: Бог из боку́ Твое́ю про́йде, я́ко плотоно́сец яви́ся на земли́, и с челове́ки поживе́; Тя, Богоро́дице, тем вси велича́ем.

Велічай, душа мая, Госпада, Які праабразіўся на Фаворы.

Нараджэнне з Цябе было цнатлíвым: Бог выйшаў з Твайго ўло́ння, з’явіўся на зямлі ў плоці і жыў з людзь­мі. Таму Цябе, Багародзіца, мы ўсе велічаем.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.