Свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы

Трапар свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, глас 4

Днесь благове́рнии лю́дие светло пра́зднуем, / осеня́еми Твоим, Богома́ти, прише́ствием, / и к Твоему взира́юще пречи́стому о́бразу, уми́льно глаго́лем: / покры́й нас честны́м Твоим Покро́вом / и изба́ви нас от всякаго зла, / моля́щи Сына Твоего, Христа́ Бога нашего, // спасти́ ду́ши на́ша.

Сёння мы, дабраверныя людзі, радасна святкуем, / ахіну́тыя Тваім, Багамаці, прышэсцем, / і на Твой гле́­дзячы прачысты вобраз, замілавана гаворым: / пакрый нас пачэсным Тваім Пакровам / і захавай нас ад усялякага зла, / просячы Сына Твайго, Хрыста, Бога нашага,// каб Ён спас ду́шы нашы.

 

Кандак свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, глас 3

Дева днесь предстои́т в церкви / и с ли́ки святых неви́­димо за ны мо́лится Богу, / а́нгели со архиере́и покланя́ются, / апо́столи же со проро́ки ликовству́ют:// нас бо ра́ди мо́лит Богоро́дица Преве́чнаго Бога.

Дзева сёння стаіць у царкве / і з мноствам святых нябачна за нас моліцца Богу, / ангелы з архіерэямі па­кланя́юцца, / апосталы з прарокамі лікуюць: // бо за нас моліць Багародзіца Спрадве́чнага Бога.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.