Свята Абрэзання Гасподняга

Трапар свята Абрэзання Гасподняга, глас 1

На прастоле вогнепадобным у вы́шніх се́дзячы,/ з Беспачатным Айцом і Бажэственным Тваім Ду́хам,/ Ты, Іісусе, пажадаў нарадзіцца на зямлі ад Дзе́вы,/ Маці Тваёй, Якая не спазнала му́жа./ Таму і абрэзаны Ты быў як чалавек, на во́сьмы дзень./ Слава усяміласцівай во́лі Тваёй, / слава промыслу Твайму́, // слава сашэсцю Твайму, адзіны Чалавекалю́бны.

 

Кандак свята Абрэзання Гасподняга, глас 3

Гасподзь усяго свету прымае абрэ́занне / і як міласцівы абразае чалавечыя саграшэ́нні,/ даючы сёння спасенне све́ту./ Радуецца ж у вышніх і Ствары́целя іерарх, / светланосны, бажэственны служыцель Тайн Хрысто́вых Васілій.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.