Свята Усекнавення главы Прадцечы

Трапар свята Усекнавення главы Прадцечы, глас 2

Памяць праведнага адзнача́юць з пахвала́мі,/ табе ж дастаткова све́дчання Гасподняга, Прадце́ча, / бо ты паказаў сябе слаўне́йшым з праро́каў, / і спадобіўся хрысцíць у струме́нях Прапаве́данага./ Таму, з радасцю адпаку́таваўшы за íсціну,/ ты добраве́сціў тым, што ў пекле, Бога, Які явіўся ў плоці, / Які ўзяў на Сябе грахі све́ту / і падае́ нам вялíкую міласць.

 

Кандак свята Усекнавення главы Прадцечы, глас 5

Прадце́чы слаўнае ўсекнаве́нне/ прадба́чаннем было́ Бо́жым, / каб і ты́м, што ў пекле, прапаве́даць прышэ́сце Спасíцеля./ Няха́й плача Ірадзія́да,/ беззаконнае забойства вы́прасіўшы:/ бо не зако́н Божы і жыццё вечнае ўзлюбíла,/ а лжы́вае і часо́вае.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.