Архивы за месяц: Декабрь 2007

Уводзіны ў рэстаўрацыю

 Агульны выгляд скляпенняў цэнтральнай навы. Асноўнай задачай творчай май­стэрні «Басталія» пад кіраўніц­твам мастака-рэстаўратара Фёдара Сарокі з’яўляецца захаванне аўтэн­тычнасці і своеасаблівасці сабора як помніка культуры XVII–XX стагоддзяў. Больш за 50 гадоў сабор выкарыстоўваўся не па пры­значэнню, таму насценныя роспісы апынуліся пад шматлікімі алейнымі зафарбоўкамі і тынкоўкамі, значная iх частка пашкоджана ў выніку гаспадарчай дзейнасці часовых ула­дальнікаў. У выніку цалкам не захаваўся ніводны з выяўленых пяці жывапісных слаёў роспісаў. Але тое, што засталося, успрымаецца намі як жывы вобраз мінулых эпох, які адлюстроўвае і ажыўляе старонкі гісторыі. Таму рэстаўратары вырашылі паказаць увесь «жывапісны канон», каб праз яго адчувалася насычаная гіста­рычнасць храма.  Продолжить чтение

Пачатак

Петра-Паўлаўскі саборЗ дакументаў, якія знаходзіліся ў манастырскім архіве (гл. Минская старина, 1911 г., вып. 2-й), нам вядома, што ў лістападзе 1611 года княжна Аўдоцця Друцкая-Горская, удава Багдана Статкевіча, каралеўскага маршалка "… з доброе воли свое отдала и даровала… три пляцы мои в месте Минске лежачые… на улице Юревской вси три… иеромонахом иеродияконом и иноком общого жытия которые то иноцы на том кгрунте пляцох моих монастыр общы и церков святых Апостол Петра и Павла за благословением старших своих збудоват…" Продолжить чтение