Архивы за месяц: Август 2010

Памяць прп. Фёдара Астрожскага

24 жніўня – памяць прп. Фёдара Астрожскага. Літургію ў дамовай царкве дома “Кінанія” ўзначаліў епіскап Барысаўскі Веніямін у саслужэнні святароў Петра-Паўлаўскага сабора Мінска. Затым адбылася гутарка і святочная трапеза з удзелам братчыкаў, прыхаджан Петра-Паўлаўскага сабора і царквы Нараджэння Багародзіцы в. Тарасава Мінскага раёна.

Продолжить чтение

Паломніцтва ў Вільню

30-31 ліпеня – адбылася паломніцкая паездка братчыкаў, прыхаджан, прадстаўнікоў інтэлігенцыі ў Вільню. Паломнікі ўдзельнічалі ў богаслужэннях у Свята-Духавым манастыры, наведалі іншыя храмы горада. На Еўфрасіннеўскіх могілках была адслужана паніхіда ў памяць рэгента Свята-Духава манастыра, ганаровага братчыка Леаніда Мурашкі, які спачыў 9 сакавіка 2009 г. Затым адбылася сустрэча Брацтва з членамі Згуртавання беларускіх арганізацый у Літве, у час якой братчыкі пазнаёміліся з актывам Згуртавання і іх дзейнасцю.

Продолжить чтение