Архивы за месяц: Октябрь 2013

Беларускія рэлігійныя выданні ХIX – XX стт.

Шаноўныя чытачы !
Відаць, усе мы неаднойчы сутыкаліся з цяжкасцямі пры патрэбе скласці поўнае ўяўленне пра тую ці іншую з‘яву з гісторыі Праваслаўя на Беларусі, таму што беларускай праваслаўнай бібліяграфіі як такой, па сутнасці, не было. Каб ліквідаваць гэты прабел наш часопіс і адкрывае новую рубрыку. Змест яе плануецца складаць у адпаведнасці з вашымі запатрабаваннямі. Але, вядома, — і з нашымі магчымасцямі. Продолжить чтение

Апошняя з Алелькавічаў

драматычная паэма ў трох дзеях

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ:

Соф`я Алелькавіч —Слуцкая, багатая спадчынніца.
Геранім Хадкевіч — яе апякун, магнат.
Януш Радзівіл — жаніх Соф`і.
Крыштаф Радзівіл Пярун — яго бацька.
Дануся — камерыстка Соф`і.
Андрусь Каханоўскі — збраяносец Януша Радзівіла.
Тамаш Буяш, Язэп Заваруха — стражнікі асабістай
аховы Гераніма Хадкевіча.
Дзеянне адбываецца ў 1600 годзе. Продолжить чтение

Прот. Аляксандр Мень “Жыццё і святло” (урывак з кнігі)

КРЫЖОВЫ ШЛЯХ

Раніцай 7 красавіка 30 года з рэзідэнцыі Пілата да ерусалімскіх варотаў рушыла сумнае шэсце. Ісус, аточаны жаўнерамі, нёс на Сабе цяжкі крыж: гэткі быў жорсткі рымскі звычай. Побач з Асуджаным ішлі два разбойнікі, якіх чакала такая ж страшная кара. Наўкола былі толькі халодныя альбо варожыя твары. Толькі некалькі жанчын бязбоязна выяўлялі сваё гора. Убачыўшы іхнія слёзы, Ісус сказаў: Продолжить чтение

Апавяданне блажэннай Феадоры пра мытарствы

“Цяпер ужо значна пазней, чым вам здаецца”
Іераманах СерафІм (Роуз)

Чэці-Мінеі, што даносяць да нас праз вякі звесткі пра жыцці Святых угоднікаў Божых, складзены па месяцах адпаведна з днямі шанавання Царквою іх памяці. У зборніку за сакавік знаходзіцца апавяданне блажэннай Феадоры пра мытарствы, якія праходзіць душа пасля смерці. Існаванне іх, дзякуючы Госпаду, даўно адкрылася ўсім шчырым вернікам — неаднаразова пра тое сцвярджалі ў розныя часы Святыя. Змешчана апавяданне ў жыціі Васілія Новага (пад 26 сакавіка). Продолжить чтение

Павучэнне Кіеўскага мітрапаліта Сільвестра (Бялькевіча) новапастаўленаму іерэю

Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і Усяе Русі Сільвестр, у свеце Сцяпан Андрэевіч Бялькевіч, быў правячым архіерэем у перыяд 1556 — 1567 гг. Да гэтага быў каралеўскім скарбнікам і ключнікам у Вільні, чыноўнікам дзяржаўнага казначэйства, кіраваў, будучы свецкаю асобаю, Віленскім Троіцкім манастыром. Продолжить чтение

1 2 3 4