Сабор адзначыў 400-годдзе свайго заснавання

Сабор адзначыў 400-годдзе свайго заснавання12 ліпеня 2012 года самы старажытны ў Мінску дзеючы храм — Свята-Петра-Паўлаўскі сабор адзначыў 400-годдзе свайго заснавання. Святочнае богаслужэнне ў храме ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт у саслужэнні архіепіскапа Жытомірскага і Наваград-Валынскага Нікадзіма, епіскапа Барысаўскага Веніяміна і духавенства Мінскай епархіі.

Па заканчэнні богаслужэння адбылося асвячэнне памятнага знака ў гонар заснавання сабора (скульптар Міхась Інькоў), размешчанага на фасадзе храма. Удзел ва ўрачыстасцях прынялі госці з Польшчы, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і дзяржаўных устаноў Беларусі. Па заканчэнні Літургіі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, звярнуўся да духавенства, вернікаў і гасцей з архіпастырскім словам. Указам Патрыяршага Экзарха сабор быў узнагароджаны правам служыць Літургію з адкрытай Царскай брамай да "Ойча наш".

асвячэнне памятнага знака ў гонар заснавання сабора (скульптар Міхась Інькоў)

Адроджаны ў 1991 годзе прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора з’яўляецца значным духоўным цэнтрам сталіцы Беларусі. З 1992 года ў ім вядуцца рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы. За значны ўклад у справу аднаўлення і прэзентацыі насценнага жывапісу кіраўнік творчай майстэрні “Басталія” мастак-рэстаўратар Фёдар Сарока атрымаў узнагароду Беларускай Праваслаўнай Царквы – ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені. Архітэктар, аўтар праекта рэстаўрацыі сабора Кропатаў Аляксандр Мікалаевіч таксама атрымаў высокую ўзнагароду БПЦ – ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені. Выкладчык нядзельнай школы Луцэвіч Ларыса Фёдараўна ўзнагароджана медалём прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

На святкаванні былі зачытаны словы прывітання і віншавання ад Блажэннейшага Уладзіміра, мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны.

Ад архіепіскапа Курганскага і Шадрынскага Канстанціна (Гаранава).

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Карпенка І.В. зачытаў віншавальнае слова старшыні Мінгарвыканкама Ладуцькі М.А.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Л.П. Гуляка даслаў прывітальны ліст удзельнікам святкавання.

Міністр культуры П.П. Латушка ў сваім віншавальным звароце да настаяцеля сабора адзначыў:
Адметнасцю гэтага свята з’яўляецца не толькі стары ўзрост храма, але і яго жыццядзейнасць, глыбокая павага ў грамадстве, шанаванне сярод усіх веруючых хрысціян. Для мяне асабіста гэта таксама вялікае свята.

Напярэдадні юбілейных урачыстасцяў ад усёй душы жадаю плёну, цікавых здабыткаў і здзяйсненняў, поспехаў, здароў’я і дабрабыту Вам і Вашым блізкім на доўгія гады!

Свята Пятра и Паўла

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.