Іконы сабора

Іконы сабораНа працягу сваёй гісторыі сабор неаднаразова падвяргаўся разграбленню, таму ўсе яго старажытныя іконы і царкоўнае начынне было страчана. З часу аднаўлення богаслужэнняў у храме зноў з`явіліся іконы, іх прыносілі людзі. Гэта і старыя, добрага пісьма іконы свц. Мікалая, Кірыла, Лаўрэнція Тураўскіх і Гаўрыіла Беластоцкага, нямала і сучасных.

Пасля зняцця перакрыццяў, узнаўлення былых аб`ёмаў і вышыні паўстала задача выпрацоўкі адзінага падыходу да ўпрыгожання храма. Новыя іканастасы ўсіх трох прыдзелаў вытрыманы ў адзіным канструктыўна-мастацкім стылі. Пры сваёй прастаце і строгасці іканастас выглядае ўрачыста і манументальна.

Іконы галоўнага іканастаса (мастак Аляксей Дзмітрыеў) адрознівае строгі, нават суровы дух, стрыманы каларыт. Адрозненнем яго з`яўляецца наяўнасць радаз 12 ікон Божае Маці, асабліва шанаваных у Беларусі. Іканастас правага, Екацярынінскага прыдзела (мастак Андрэй Косікаў) адрознівае светлая, жыццярадасная палітра, аскетызм вобразаў у ім ураўнаважваеццарадужным каларытам і вытанчана-дэталёвай прарысоўкай. Пісьмо ікон левага прыдзела (мастак Ксенія Січко) адрозніваецца мяккасцю каларыту і малюнка. На салеі, у мармуровых ківотах, устаноўлены галоўныя храмавыя іконы: свв. першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, свв. Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія з часцінкамі іх мошчаў, св. вмч. Екацярыны і ікона Сабора Беларускіх святых.

свв. першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла

св. вмч. Екацярыны

ікона Сабора Беларускіх святых

Ікона прп. Еўфрасінні Полацкай выканана ў тэхніцы энкаустыкі гарачымі васковымі фарбамі.

Ёсць у саборы некалькі ікон, выкананых аплікацыяй, напрыклад ікона Божай Маці “Неўпіваемая чаша”.

Неупиваемая чаша

Сярод новых ікон, напісаных на дошках тэмпернымі фарбамі, — Страшны Суд, Іверская ікона Божае Маці, вмч. і цаліцеля Панцеляімана, прп. Ксеніі Пецярбургскай і інш.

На калонах у два ярусы размяшчаюцца іконы свяціцеляў Беларускіх — Сімяона і Дзіянісія Полацкіх, Кірылы Тураўскага і Георгія Каніскага (мастак Міхаіл Туркоўскі). Гэтыя рэалістычна трактаваныя вобразы ўяўляюць сабой змешаны тып іконы і гістарычнага партрэта і па стылістыцы набліжаны да насценных роспісаў сабора.

Міна Полацкі

Туровские святые и Гавриил Белостоцкий

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.