В Минске прошла конференция, посвященная 400-летия преставления св. Софии Слуцкой и 400-летия основания собора

В Минске прошла конференция, посвященная 400-летия преставления св. Софии Слуцкой и 400-летия основания собора3 мая в Минске в кафедральном Свято-Духовом соборе открылась церковно-научная конференция, посвященная 400-летию преставления святой праведной Софии, княгини Слуцкой и 400-летию основания Свято-Петро-Павловского собора.

 

 

УШАНАВАННЕ СЛАЎНЫХ ЮБІЛЕЕЎ

Новыя адметныя факты з жыцця святой праведнай Сафіі Слуцкай і гісторыі самага старажытнага існуючага праваслаўнага храма беларускай сталіцы — Свята-Петра-Паўлаўскага сабора гэтымі днямі разглядаліся на Міжнароднай царкоўна-навуковай канферэнцыі.

Галоўная мэта канферэнцыі – ушанаваць два знамянальныя юбілеі гэтага года – 400-годдзе памяці святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, і 400-годдзе заснавання Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску.

Перад пачаткам канферэнцыі ў Свята-Духавым кафедральным саборы, перад ракай са святымі мошчамі праведнай Сафіі Слуцкай, быў адслужаны малебен.

перад ракай са святымі мошчамі праведнай Сафіі Слуцкай, быў адслужаны малебен

Як было адзначана ў Пасланні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, звернутага да ўдзельнікаў канферэнцыі, на мяжы XVI-XVII стагоддзяў беларуская зямля стала арэнай проціборства, выкліканага гвалтоўным пераводам нашых продкаў у царкоўную ўнію. У гэтых неспрыяльных гістарычных абставінах народ наш вылучыў са свайго асяроддзя тых, чыя духоўная мужнасць і любоў да Госпада адолелі ўсе нягоды і выпрабаванні. Такія людзі знайшліся як у асяроддзі духавенства, так і сярод свецкіх асоб розных саслоўяў і званняў.
Як адзначыў на адкрыцці прадстаўнічага форума Упаўнаважаны па справах рэлігій Леанід Гуляка, прыклад самаахвярнай міратворчай дзейнасці Сафіі Слуцкай актуальны і сёння ў нашым поліканфесійным грамадстве. Вобраз Сафіі Слуцкай не забыты, – падкрэсліў ён, – ён прыцягальны ў тым ліку і для многіх дзеячоў культуры і мастацтва. На думку Упаўнаважанага, Мінскі Свята-Петра-Паўлаўскі сабор уяўляе не толькі гістарычную каштоўнасць, але і з’яўляецца адным з сімвалаў Праваслаўя нашай краіны.

У канферэнцыі прынялі ўдзел царкоўныя гісторыкі і навукоўцы з Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі, прадстаўнікі духоўных школ, журналісты. Багасловы, археолагі, архітэктары, мастацтвазнаўцы, рэстаўратары раскрылі не толькі найважнейшыя старонкі двух азначаных тэм, але і паказалі шырокі гістарычны кантэкст, няпростыя, часам трагічныя ўмовы, насуперак якім нашымі продкамі здзяйсняўся шлях ахвярнага служэння. Даследчыкі падкрэслівалі важнасць ўсведамлення ролі духоўных цэнтраў на тагачасных беларускіх землях, такіх як Слуцкі Свята-Троіцкі і Мінскі Петра-Паўлаўскі манастыры, неабходнасці пашырэння ведаў пра іх малітоўную і асветніцкую дзейнасць.

У канферэнцыі прынялі ўдзел

Трэба адзначыць адметную падзею, што адбылася ў межах канферэнцыі. Нацыянальны гістарычны музей нашай краіны прадставіў унікальны аднадзённы выставачны праект у сценах Свята-Духава кафедральнага сабора, прысвечаны 400-годдзю памяці святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай і заснаванню Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску. Варта адзначыць, што галоўная адметнасць выстаўкі ў прадстаўленых арыгінальных матэрыялах, якія захоўваюцца пераважна ў фондах музея і толькі зрэдку дэманструюцца шырокай публіцы. Сярод іх дакументы 16-18 стагоддзяў з колішняга Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра, якія характарызуюць стан царкоўнага жыцця Случчыны таго часу. Да таго ж на выстаўцы былі прадстаўлены і паштоўкі з краявідамі Слуцка пачатку ХХ стагоддзя. Сярод дакументаў – фундушавы ліст 1613 года княжны Аўдоці Друцкай-Горскай, у якім засведчана бясплатная перадача вялікага кавалка зямлі ў цэнтры Мінска. На ім і быў узведзены Петра-Паўлаўскі храм і манастыр, які стаў аплотам Праваслаўя ў 17-18 стагоддзях.

Удзельнікі выказалі спадзяванне, что тэма святасці, гісторыі святынь і надалей будзе адной з найбольш значных і актуальных для царкоўна-гістарычнай навукі. Бо вынікі такіх даследванняў маюць не толькі гістарычнае значэнне, яны запатрабаваны сучаснай царкоўнай і свецкай супольнасцю, сістэмай выхавання, адукацыі і асветніцтва.


К.А.

Канферэнцыя

 

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.