Асноўнай задачай творчай майстэрні «Басталія» пад кіраўніцтвам мастака-рэстаўратара Фёдара Сарокі з’яўляецца захаванне аўтэнтычнасці і своеасаблівасці сабора як помніка культуры XVII–XX стагоддзяў. Больш за 50 гадоў сабор выкарыстоўваўся не па прызначэнню, таму насценныя роспісы апынуліся пад шматлікімі алейнымі зафарбоўкамі і тынкоўкамі, значная iх частка пашкоджана ў выніку гаспадарчай дзейнасці часовых уладальнікаў. У выніку цалкам не захаваўся ніводны з выяўленых пяці жывапісных слаёў роспісаў. Але тое, што засталося, успрымаецца намі як жывы вобраз мінулых эпох, які адлюстроўвае і ажыўляе старонкі гісторыі. Таму рэстаўратары вырашылі паказаць увесь «жывапісны канон», каб праз яго адчувалася насычаная гістарычнасць храма. Продолжить чтение
Важно!
Православный календарь
Сегодня
З дакументаў, якія знаходзіліся ў манастырскім архіве (гл. Минская старина, 1911 г., вып. 2-й), нам вядома, што ў лістападзе 1611 года княжна Аўдоцця Друцкая-Горская, удава Багдана Статкевіча, каралеўскага маршалка "… з доброе воли свое отдала и даровала… три пляцы мои в месте Минске лежачые… на улице Юревской вси три… иеромонахом иеродияконом и иноком общого жытия которые то иноцы на том кгрунте пляцох моих монастыр общы и церков святых Апостол Петра и Павла за благословением старших своих збудоват…"
Будынак Свята-Петра-Паўлаўскага сабора – гэта мураваная трохнававая шасцістоўпная базіліка з пяціграннай апсідай і дзвюма вежамі на галоўным фасадзе, які падкрэслены дэкарыраваным трохчасткавым парталам.
На сённяшні час вядома існаванне пяці жывапісных слаёў сценапісу. Паасобку кожны слой альбо кожная карціна ці фрагмент жывапісу вызначанага перыяду, безумоўна, з'яўляюцца культурным здабыткам, іх трэба захоўваць – і ў гэтым асноўная задача рэстаўрацыі. Зробім кароткі агляд жывапісных старонак гісторыі храма.
У алтарнай частцы паўдзённай навы захавалася некалькі фрагментаў сценапісу, якія можна аднесці да першапачатковага перыяду – канца ХVII – пач. ХVIIІ стст.