Пачатак

Петра-Паўлаўскі саборЗ дакументаў, якія знаходзіліся ў манастырскім архіве (гл. Минская старина, 1911 г., вып. 2-й), нам вядома, што ў лістападзе 1611 года княжна Аўдоцця Друцкая-Горская, удава Багдана Статкевіча, каралеўскага маршалка "… з доброе воли свое отдала и даровала… три пляцы мои в месте Минске лежачые… на улице Юревской вси три… иеромонахом иеродияконом и иноком общого жытия которые то иноцы на том кгрунте пляцох моих монастыр общы и церков святых Апостол Петра и Павла за благословением старших своих збудоват…""Опеку и оборону" дароўнай граматы і ўсяго будучага манастыра княжна даручыла "Их Млстям Паном обывателем воеводства Менского, Паном приятелем моим… и всим обывателем воеводства Менского релеи старожитное Греческое…". Дайшоўшая да нашага часу "выпись" дадзена ў 1619 годзе "отцу Леонтию Карповичу, Архимандритови Братскому Виленскому…". У 1612 годзе шляхта Мiнскага ваяводства ў колькасцi 52 чалавек падпiсала Акт фундацыi царквы пры Петра-Паўлаўскім мужчынскім манастыры. Так пачыналася гісторыя аднаго з найстаражытнейшых мінскіх храмаў…  

Эскіз роспісу "Мінскі Петра-Паўлаўскі сабор" у зале прыходскага дома. Вык. мастак-рэстаўратар М. Залатуха, 1998 г.

 

Картон роспісу "Мінскі Петра-Паўлаўскі сабор". Фрагмент з рэканструяванай выявай пячаткі мінскага Петра-Паўлаўскага манастыра 1763-1764 гг., Вык. мастак-рэстаўратар М. Залатуха, 1998 г.

 

Паўдзённая нава. Заходняя частка аркі. Фрагмент роспісу ХVII-ХVIIІ стст. з выявай мяркуемага інтэр’еру храма. Фота 1999 г.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.