Храм

Сучасны выгляд храмаБудынак Свята-Петра-Паўлаўскага сабора – гэта мураваная трохнававая шасцістоўпная базіліка з пяціграннай апсідай і дзвюма вежамі на галоўным фасадзе, які падкрэслены дэкарыраваным трохчасткавым парталам.

Знойдзеныя ў апсiднай частцы рэшткi першапачатковых падмуркаў нагадваюць нам перыяд ХVI-пач ХVII стст. – час пошуку арыгiнальнага пластычнага вобразу святынi на зямлi Вялiкага княства Лiтоўскага. Iснуючая сёння аб’ёмна-прасторавая структура ўзнiкла каля сярэдзiны ХVII ст. у вынiку зблiжэння мясцовых мастацкiх пошукаў з заходнееўрапейскiмі стылямі. За чатыры стагоддзі свайго існавання храм неаднаразова абнаўляўся і рамантаваўся, сценапіс перамалёўваўся. Пасля шматразовых замалёвак і перабудоў значная частка роспісаў была страчана.

Вялікія пашкоджанні сценапісу былі нанесены пад час апошняга прыстасавання будынка сабора пад сховішчы архіва. Дзеля гэтага ўнутраная прастора храма была падзелена на чатыры паверхі; міжпавярховыя перакрыцці, гаспадарчыя камунікацыі і абсталяванне мацавалі ў сценах, не зважаючы на жывапіс і архітэктурны ляпны дэкор.  

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.