Першапачатковы сценапіс (пачатак ХVIІI ст.)

СценапісУ алтарнай частцы паўдзённай навы захавалася некалькі фрагментаў сценапісу, якія можна аднесці да першапачатковага перыяду – канца ХVII – пач. ХVIIІ стст. Знойдзены рэшткі жывапіснай фактуры на паверхні сцен абапал пілястраў пад іанічнымі капітэлямі. На пятах скляпенняў пад слоем тынку ХVIII cт. былі выяўлены фрагменты першапачатковай тынкоўкі з рэшткамі пабелкі і нанесенай па ёй чырвонай фарбай.

Даследванні працягваюцца, і магчыма выяўленне новых фрагментаў жывапісу гэтага перыяду. Характар кампазіцыйнай пабудовы роспісу, які вызначаецца ў раскрытых фрагментах, а таксама тэхналогія іх выканання блізкія да сярэдневяковых узораў. Падзел сюжэтаў на цыклы з выразнай кампазiцыйнай структурай і арнаментыкай сведчыць аб падпарадкаванасці кампазіцыйнай пабудовы сценапісу архітэктурнай пластыцы храма.
Меркаваць аб кампазіцыі і характары ранейшага жывапiсу пакуль можна толькi гiпатэтычна.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.