Сценапіс ХVIIІ стагоддзя

Жывапiснае вырашэнне інтэр’ераў канца ХVIII ст.Жывапiснае вырашэнне інтэр’ераў канца ХVIII ст. (1793-1795гг.) сведчыць аб зблiжэнні культавага i свецкага мастацтваў, аб сувязі мясцовых мастацкіх традыцый з заходнееўрапейскімі ўплывамі.

З сярэдзiны ХVII ст. у жывапiсны стыль праваслаўных храмаў Беларусі пранiкаюць рысы заходнееўрапейскага мастацтва: ордэрныя кампазiцыi, скульптура, лiнейная перспектыва, рэалicтычны пейзаж.

Значна павышаецца роля арнаментыкi ў агульнай кампазiцыi роспiсу. Кампазіцыя сценапiсу ХVIIІ ст. падпарадкоўваецца архiтэктурнаму падзелу ўнутранай прасторы храма. Наяўнасць гэтага роспiсу нагадвае нам аб значнай падзеi ў гiсторыi храма: з манастырскага ён робiцца гарадскiм саборам.

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.