Сценапіс ХIХ стагоддзя

Алейны роспiс 2-й паловы ХIХ ст., які выкананы пад час чарговага рамонту сабора, самы значны па сваёй захаванасці.

Згодна з дакументам ад 24 сакавіка 1887 года, настаяцель сабора, адказваючы на запыты Імператарскай Археалагічнай камісіі, так вызначаў характар перабудоў і дакладную дату іх выканання: "…Церковь в 1870-1871 годах перестроена, причём наружному фасаду и плану дан совсем другой вид – в крыше, окнах, куполах для колокольни, на середине приделан на каменной кладке над сводами новый деревянный без просветов купол и уничтожены с западной стороны довольно высокие колонны, на которых был устроен навес, составлявший как бы притвор храма… Над арками вообще внутри храма, карнизы, пояски, пилястры, пилоны, импосты, архивольты… остались прежние. Стены церкви расписаны в 1870-71 годах…". Гэты роспіс выкананы ва ўласцівай для тагачаснага мастацкага светапогляду акадэмічнай манеры пісьма па ўзорах сталiчных храмаў Расійскай iмперыi. Яскрава бачна, што ў значнай ступені былi лiквiдаваны альбо схаваны найбольш выразныя папярэднія мастацкiя асаблiвасцi. Усталяваны ў гэты час над базілікай штучны купал павінен быў наблізіць вонкавы выгляд храма да расійска-візантыйскага вобразу. Але цалкам кампазiцыйна-прасторавая аснова храма, створаная на працягу ХVII-ХVIII стст., не была поўнасцю лiквiдавана.  

Схема размеркавання сюжэтаў роспісу ХІХ ст.
1. Панясенне крыжа Хрыстом.
2. Захоп Хрыста воінамі.
3. Благаславенне дзяцей.
4. Нагорнае казанне.
5. Насычэнне народа пяццю хлябамі і дзвюма рыбамі.
6. Цуд Хрыста ў Кане Галілейскай.
7. Св. апостал Пётр.
8. Св. Іаан Златавуст.
9. Св. апостал Павел.
10. Св. Георгій Багаслоў.
11. Св. апостал Іаан Багаслоў.
12. Св. апостал Лука.
13. Св. апостал Мацвей.
14. Св. апостал Марка.
15. Св. апостал Іакаў Завядзееў
16. Св. Васіль Вялікі.
17. Св. апостал Андрэй Першазванны.
18. Невядомы святы.
19. Св. апостал Філіп.
20. Св. Мікалай Цудатворца.
21. Св. апостал Фама.
22. Св. роўнаапостальная царыца Алена.
23. Невядомы святы.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.