Сценапіс ХХ стагоддзя

Роспic ХХ ст. (1914 г., 1942-1944 гг.) адлюстроўвае новы этап у развiццi выяўленчага мастацтва – з’яўленне стылю мадэрн. На сённяшні час прыкладаў манументальнага жывапiсу стылю мадэрн у Беларусi амаль не засталося.

У 1885-1896 гадах выконваўся роспic Уладзiмiрскага сабора ў Кiеве. Вядомы рускі мастак, майстар нацыянальнай гiсторыка-эпiчнай тэматыкi В.Васняцоў быў адным з аўтараў гэтага сценапісу. На той час гэты роспiс быў значнай з’явай у мастацтве Расii i зрабiў уплыў на манументальны жывапiс многіх праваслаўных храмаў. Сценапіс Петра-Паўлаўскага сабора быў выкананы па ўзорах, а, магчыма, і з выкарыстаннем ізводаў Уладзімірскага сабора. Не выключана магчымасць удзелу аднаго альбо некалькiх выканаўцаў кiеўскага роспiсу ў гэтых работах. Тэхналогiя выканання і пазнейшае абнаўленне былі недасканалымі, таму гэты жывапісны слой мае вялікія страты і знаходзіцца ў аварыйным стане. На архіўных здымках 1911 года адлюстраваны "акадэмiчны роспiс" 1871 года. Цяпер вядома, што пасля 1911 года храм два разы распiсваўся – у 1914 годзе i ў 1942-1944 гадах. Згодна з кліравай ведамасцю за 1918 год, царква "… в 1914 году реконструирована внутри возобновлением стенной росписи и иконостасов, наружный ремонт ея, требующий замены крыши и окраски стен, остался невыполненым". Пакуль канчаткова не вырашана пытанне датавання "мадэрнавага роспiсу". Калi лiчыць, што менавiта ў 40-я гады ХХ ст. мастакi, выкарыстаўшы iзводы кiеўскiх роспiсаў, стылева перайначылi сценапic канца ХIХ ст., то ў 1914 годзе "акадэмiчны жывапiс" усяго толькi абнаўляўся цi, як напiсана ў клiравай ведамасцi, "…реконструирована внутри возобновлением стенной росписи…"

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.