Пачатак рэстаўрацыі

Пачатак рэстаўрацыіНовы этап у гісторыі Свята-Петра-Паўлаўскага сабора наступіў у 1992 годзе, калі будынак храма быў перададзены вернікам, былі адноўлены набажэнствы і па запрашэнню настаяцеля сабора протаіерэя Георгія Латушкі групай мастакоў-рэстаўратараў творчай майстэрні "Басталія" (кіраўнік Алег Хадыка) пачалася работа па даследванні і рэстаўрацыі роспісаў у інтэр'ерах сабора.

Метадалагічны кантроль за ходам рэстаўрацыйных работ стаў выконваць Камітэт па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў культуры Міністэрства культуры РБ. Навуковым кіраўніком рэстаўрацыі Свята-Петра-Паўлаўскага сабора быў прызначаны архітэктар А. Кропатаў. Работа рэстаўратараў вядзецца ў двух напрамках:

  • навукова-даследчыя работы па выяўленні і фіксацыі роспісаў і распрацоўцы методыкі рэстаўрацыі;
  • выкананне неадкладных аварыйна-кансервацыйных работ.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.