Кансервацыйная прафілактыка

Кансервацыйная прафілактыкаПрафілактычная ўкрыўка – гэта тэхналагічны працэс захавання культурнага слоя. Выконваецца яна ў некалькі этапаў. Спачатку праводзяцца раскрыццё жывапіснага слоя і неабходныя аварыйна-кансервацыйныя работы.

Адначасова выконваюцца графічная фіксацыя жывапісу, паслойная графічная рэканструкцыя і апошняе – гэта прафілактычная ўкрыўка сценапісу з паказам асобных фрагментаў роспісу ў зандажах (зонах даследванняў).

Кансервацыйна-прафілактычная ўкрыўка выконваецца зваротнымі матэрыяламі, што дае магчымасць у любы момант зняць яе.

Улічваючы тое, што ніжні ярус храма мае больш за ўсё пашкоджанняў, было прынята рашэнне пасля правядзення ўсіх рэстаўрацыйных мерапрыемстваў захоўваць сценапіс пад прафілактычнай укрыўкай. У выніку паказ аўтэнтычных слаёў у ніжнім ярусе абмежаваўся гарызантальным зандажом-поясам, які праходзіць праз увесь храм, і таксама асобнымі зандажамі-ваконцамі, у якіх была зроблена рэканструкцыя страчаных фрагментаў жывапісу.

Белая прафілактычная ўкрыўка, пазбаўленая жывапіснага напружання, з’яўляецца экспазіцыйным полем для размяшчэння ікон, якія каляровымі акцэнтамі транспарэнтны верхняму жывапіснаму ярусу.

 

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.