Аднаўленне архітэктурнага дэкору

Паралельна з кансервацыяй сценапісу вяліся работы па аднаўленні архiтэктурна-пластычных дэталяў iнтэр’еру храма і ўмацаванні аварыйнай муроўкі скляпенняў. Гзымсы, капiтэлi, архiвольты, базы былі амаль поўнасцю страчанымі.

Пры раскрыцці шматслойнай алейнай зафарбоўкі з паверхні ацалелай ляпніны было высветлена, што значная яе частка – гэта пазнейшыя недасканалыя даробкі, якія патрабуюць аднаўлення. Была распрацавана методыка аднаўлення ляпнога дэкору па старажытнай тэхналогіі з выкарыстаннем у якасці арматуры рагозавай саломы, што дазволіла аднаўляць толькі вонкавую форму дэталяў. Такім чынам пустацелая ў сярэдзіне ляпніна закансервавала пад сабой аўтэнтычную муроўку без зменаў. Жывапіс Свята-Петра-Паўлаўскага сабора – гэта сабраныя ў адным сшытку старонкі пераемнага развіцця культуры і мастацтва Беларусі. Яны – сведкі і дакументы гістарычных падзей, якія адбываліся на нашай зямлі. Гэта багатая спадчына павінна быць усвядомлена намі і захавана для будучыні.

 

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.