Маладзёжны хор створаны ў 1997 г. выпускніцай рэгенцкага аддзялення пры Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі Наталляй Логвінавай. У хоры аб’ядналіся студэнты і выпускнікі сярэдніх і вышэйшых музычных навучальных устаноў г. Мінска, якія старанна вывучалі асаблівасці богаслужэбнага спеву. З 2002 г. на працягу пяці гадоў Маладзёжны хор узначальвала Наталля Мядзведзь, выпускніца рэгенцкага аддзялення пры Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі. За гэты час хор узбагаціў свой рэпертуар новымі распевамі і аўтарскімі творамі. З 2008 г. Маладзёжны хор узначаліў Раман Шурпакоў, выпускнік Мінскай духоўнай семінарыі. Продолжить чтение
Важно!
Православный календарь
Сегодня
Хор Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў пачаў стварацца, фактычна, разам са стварэннем аргкамітэту Брацтва восенню 1991 года. Спачатку спявалі разам калядныя песні і беларускі рэлігійны гімн “Магутны Божа”. Потым па ініцыятыве братчыкаў аматары рэлігійных спеваў Брацтва (Міхась Арэшкаў, Анатоль Астапенка, Таццяна Матрунчык, Лідзія Кулажанка, Алена Анціпенка і іншыя) пасля нядзельнай літургіі пачалі развучваць беларускія рэлігійныя спевы і песнапенні праваслаўнага богаслужэння.
Мужчынскі хор пад кіраўніцтвам рэгента Наталлі Логвінавай упершыню прыняў удзел у богаслужэнні на свята Стрэчання Гасподняга 2008 г. У першы склад хору ўвайшлі свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі сабора. Праз некаторы час склаўся пастаянны склад з пеўчых, якія маюць вышэйшую музычную адукацыю і вопыт спеваў у царкоўных хорах. Колькасны і якасны склад калектыву дазваляе дасягнуць малітоўнасці, мяккага і роўнага гучання, гарманічнага ансамбля.