Маладзёжны хор

Маладзёжны хорМаладзёжны хор створаны ў 1997 г. выпускніцай рэгенцкага аддзялен­ня пры Санкт-Пецярбургскай ду­хоў­­най семінарыі Наталляй Лог­вінавай. У хоры аб’ядналіся сту­дэнты і вы­пускнікі сярэдніх і вышэйшых му­зычных навучальных устаноў г. Мінска, якія старанна вывучалі асаблівасці богаслужэбнага спеву. З 2002 г. на працягу пяці гадоў Мала­дзёжны хор узначальвала Наталля Мя­дзведзь, выпускніца рэ­ген­цкага ад­дзялення пры Санкт-Пе­цярбургскай духоўнай семінарыі. За гэты час хор узбагаціў свой рэпертуар новымі распевамі і аў­тарскімі творамі. З 2008 г. Маладзёжны хор узначаліў Раман Шурпакоў, вы­пу­скнік Мін­скай духоўнай семінарыі.
Маладзёжны хор прымае актыў­ны ўдзел у богаслужбовым і пры­ход­скім жыцці. Неаднара­зова пры­маў удзел у дабрачынных канцэртах у вайсковых частках, Доме інвалідаў Мінска, псіха­­неўралагічным дыспансе­ры пас. Навінкі, выступаў з канцэртнымі праграмамі ў ся­рэд­ніх школах і вы­шэйшых навучальных установах. Хор — неаднаразовы ўдзельнік Міжна­родных фестываляў праваслаўных песна­пенняў у Мінску, Гайнаўцы, Гродне, мае ўзнагароды дыпла­ман­та і лаўрэата. У 2009 г. хор удзель­нічаў у святочным бога­слу­жэнні ў Полацкім Спаса-Еўф­расіннеўскім манастыры падчас візіту ў Беларусь Свяцейшага Патрыярха Маскоў­скага і ўсяе Русі Кірыла.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.