Змешаны хор пад кіраўніцтвам выпускніцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Людмілы Куцалай удзельнічае ў богаслужэннях з 2008 г. Дэбют адбыўся на прастольнае свята ў гонар святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Калектыў складаюць прафесійныя музыканты, якія маюць навыкі і вопыт харавых спеваў, у тым ліку — царкоўных. Аснова рэпертуару — абыходныя песнапенні: гарманізацыі знаменнага, кіеўскага, грэчаскага распеваў, творы рускіх кампазітараў. Рэгент нясе паслушанне па кіраўніцтву дзіцячым хорам нядзельнай школы Петра-Паўлаўскага сабора.