100 гадоў з дня нараджэння протапрасвітара Віталія Баравога

жэнева Баравой041ы18 студзеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння протапрасвітара Віталія Баравога (1916-2008), вядомага царкоўнага дзеяча, выкладчыка і духоўнага пастыра. У гэты дзень паніхіды ў памяць протапрасвітара Віталія былі адслужаны ў Петра-Паўлаўскім саборы Мінска, на малой радзіме ў Докшыцкім раёне, у Гомелі, дзе ён служыў у пасляваенны час, і ў Жыровіцкай духоўнай семінарыі, якую айцец Віталій аднаўляў у 1940-я гады, а затым з’яўляўся адным з лепшых яе выкладчыкаў.

Протапрасвітар Віталій Баравой унёс значны ўклад у адраджэнне Мінскай духоўнай семінарыі ў 1945 годзе, нямала гадоў выкладаў у ёй, набыўшы глыбокую любоў і павагу калег і студэнтаў. Як аўтарытэтны царкоўны дыпламат, айцец Віталій на працягу многіх гадоў прадстаўляў Рускую Праваслаўную Царкву за мяжой.

Да гэтай знакавай падзеі Беларускай Праваслаўнай Царквой быў створаны адмысловы аргкамітэт, які ўзначаліў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім. У рамках святкавання юбілею айца Віталія на працягу года адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы ў Мінску, Жыровічах, Докшыцах, Маладзечне і Гомелі. У прыватнасці, на ахвяраванні вернікаў на будынку Мінскай духоўнай семінарыі была ўсталявана бронзавая памятная дошка, праведзена Міжнародная навукова-багаслоўская канферэнцыя, шырокай грамадскасці прадстаўлена перасоўная фотавыстаўка, паведамляе Брацтва Трох Віленскіх мучанікаў.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.